Хрыстос Збавіцель Андаў

Хрысто́с Збаві́цель А́ндаў (па-гішпанску: Cristo Redentor de los Andes) — помнік у Андах на вышыні 3832 м над узроўнем мора, на граніцы між Аргентынай і Чылі. Адчынены 13 сакавіка 1904 дзеля адзначэньня мірнага ўрэгуляваньня памежнае спрэчкі між гэтымі дзяржавамі.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На пачатку XX стагодзьдзя Папа Леў XIII у сэрыі энцыклік заклікаў да міру і гармоніі, а таксама да набажэнстваў у гонар Хрыста Збавіцеля. У гэты самы час Аргентына і Чылі стаялі на парозе ўзброенага канфлікту з прычыны спрэчкі адносна ўласных межаў. Біскуп аргентынскага места Куё, мансіньёр Марсэліна дэль Кармэн Бэнавэнтэ, паабяцаў паставіць статую Хрыста Збавіцеля, каб нагадаць апанэнтам пра Хрыстовае пасланьне міру. Статую з бронзы вышынёй 7 м вырабіў аргентынскі скульптар Матэо Алёнса. Пэўны час яна была выстаўленая ва ўнутраным двары дамініканскае школы ў Буэнас-Айрэсе.
У 1904, пасьля таго, як Аргентына і Чылі заключылі мірнае пагадненьне, статуя Хрыста была перавезеная цягніком і зацягнутая на гару на муле. 15 лютага 1904 быў скончаны 6-мэтровы гранітны п’едэстал, і статуя была пастаўленая на яго такім чынам, каб Ісус Хрыстос глядзеў у бок граніцы.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Хрыстос Збавіцель Андаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |