Ходасы (возера)
Возера
Ходасы
Ходасы |
Хо́дасы — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Разьмешчанае ў 10 км на поўнач ад Мядзела, у 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Расохі. Належыць да групы Мядзельскіх азёр.
Знаходзіцца ў басэйне ракі Мядзелка. Плошча возера складае 0,1 км². Найбольшая глыбіня возера — 9,3 м. Даўжыня Ходасаў складае 0,7 км, найбольшая шырыня — 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,65 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,36 м³, плошча вадазбору возера — 0,9 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 7—10 мэтраў, на поўначы і поўдні — да 15 мэтраў. Схілы знаходзяцца пад хмызьняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі пераважна зьліваюцца з схіламі, часткова нізкія, забалочаныя.
Уздоўж берагоў возера зарастае. Ходасы злучаныя пратокай з возерам Расохі. З возера выцякае ручай у раку Мядзелка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1