Перайсьці да зьместу

Більба Торбінс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Більба Бэгінс»)
Більба Торбінс
Пэрсанаж Міжзем’я
Арыгінальнае імяBilbo Baggins
Расахобіт
МясьцінаШыр, потым Долы Яр
Стацьмужчынская
БацькаБанга Торбінс

Бі́льба То́рбінс (па-ангельску: Bilbo Baggins) — хобіт у творчасьці Толкіна. Дзядзя Фрода Торбінса.

Нарадзіўся і жыў Більба ў даволі паважанай хобіцкай сям’і Торбінсаў. Але аднойчы, у «Хобіце» аб гэтым расказваецца, да яго падыйшоў Гэндальф, і прапанаваў прыняць удзел у вялікім падарожжы. На наступны дзень да Більба прыйшло трынаццаць гномаў, якія распавялі яму пра дракона, які засеў у Адзінокай гары (Эрэбары), і што ён павінен ім дапамагчы, як узломшчык. На гэтым добрае меркаваньне іншых хобітаў пра Більба Торбінса зьнікла. На наступную раніцу ён, забыўшыся на ўсё, пайшоў у падарожжа. Там ён прайшоў праз вялікую колькасьць прыгодаў, дапамог перамагчы дракона Смога, і прыняў удзел у бітве Пяці Воінстваў. Па дарозе да гары ён знайшоў Пярсьцёнак Усеўладзьдзя, які «зьбег» ад Глыкса. Вярнуўшыся ў Шыр, ён напісаў кнігу пра свае прыгоды.

Пярсьцёнак працягнуў яго жыцьцё, і праз 60 гадоў, калі яму ўжо было 111, Більба перадаў яго свайму пляменьніку Фрода Торбінсу, а сам вырашыў пайсьці яшчэ раз паглядзець на Адзінокую гару, і назаўжды пасьля гэтага застацца ў Рывэндэле. Свой 111-ы дзень нараджэньня ён адзначыў самым пышным чынам, запрасіў ня толькі ўсіх сваіх бясконцых родзічаў, але і практычна ўвесь Шыр. Нават тыя, каму не былі прысланыя запрашэньні, прыйшоўшы, атрымалі цёплы прыём.

Праз 17 гадоў, калі Фрода праходзіў праз Рывэндэл, па дарозе ў Мордар, Більба перадаў яму свой меч Джала і мітрылявую кальчугу. У гэты час ён сачыняў шматлікія вершы і песьні, што слухаліся ў Рывэндэле Эльрандам і іншымі эльфамі.

Прайшоў яшчэ некаторы час, і ён пачаў старэць. Пасьля знішчэньня Пярсьцёнка эльфы, якія сплывалі з Шэрай Гавані за мора, узялі яго як свайго сябра з сабой, і ён разам з Фрода паплыў у Валінор