Хлярафіл
Выгляд
Хлярафіл (ад грэц. Χλωρός, «зялёны» і грэц. φύλλον, «ліст») — зялёны пігмэнт, які абумоўлевае афарбоўку хляраплястаў расьлін у зялёны колер. Пры ягоным удзеле ажыцьцяўляецца працэс фотасынтэзу. Па хімічным будынку хлярафілы ёсьць магнавыя комплексы розных тэтрапіралаў. Хлярафіла маюць парфірынавую будову й структурна блізкія да гему. Хлярафіл зарэгістраваны ў якасьці харчовай дабаўкі Е140.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |