Хвала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Праслаўленьне
Запыт «Пахвала» перанакіроўваецца сюды. Глядзіце таксама «Пахлава».

Хвала́, хвальба́, пахвала́ — выказваньне станоўчага меркаваньня датычна асобы, прадмету або ідэі, публічна ці прыватна. Звычайна пахвалу атрымліваюць за пэўныя дасягненьні ці заслугі. Антонімам слову хвальба ёсьць крытыка — выказваньне выключна нэгатыўнага меркаваньня.

Большасьці людзей пахвальба надае ўпэўненасьці і падвышае самаацэнку.

У рэлігіях пахвала часта выкарыстоўваецца для ўсхваленьня Бога.