Пахлава
Пахлава́, або баклава́ (па-арабску: بقلاوة) — папулярны кандытарскі выраб з слаістага цеста з арэхамі ў сыропе, шырока распаўсюджанае ў кухнях усходніх народаў, найперш у турэцкай, азэрбайджанскай, арабскай, крымска-татарскай. Гатуюць пахлаву таксама баўгары і грэкі.
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паводле гісторыка Нуры Джанлы, першыя згадкі пра слодыч датаваныя XV стагодзьдзем: «Традыцыя гатаваць тонкае цеста для пахлавы прыйшла ад асырыйцаў. У кулінарнай кнізе музэю асманскіх султанаў у палацы Тапкапы захаваўся запіс часоў султана Фаціха, згодна зь якім першая „паклава“ была прыгатаваная ў палацы ў жніўні 1453 году. Запэўніваюць, што султан настолькі ўпадабаў вынаходніцтва повара, што загадаў увечніць ягоны рэцэпт. З тае пары пахлаву гатуюць на кожнае сьвята»[1].
Паводле іншай вэрсіі, пахлаву прыдумалі на паўвостраве Малая Азія ў VIII стагодзьдзі да н. э. Грэцкія мараплаўцы і гандляры неўзабаве рассмакавалі вабнасьці баклавы. Яна так пацяшала іхні густ, што яны прывезьлі ейны рэцэпт у Атэны. Асноўны ўнёсак грэкаў ва ўдасканаленьне гэтага слодычу заключаўся ў стварэньні цеста, якое дазволіла раскатваць яго да таўшчыні ліста, у адрозьненьне ад грубага і хлебападобнага цеста анаталійцаў.
Прыгатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пахлава — шматслойны дэсэрт, які вырабляюць зь лістоў цеста таўшчынёю з паперу, якія прамазваюць маслам і выкладаюць слаямі ў прастакутны посуд для выпяканьня ці скручваюць у цыліндрыкі. Меленыя і дробна парубаныя грэцкія арэхі ці фісташкі выкладаюць між слаямі цеста, якія да гэтай пары выпякаюцца і набрыняюць росчынай цукру і соку лімона са спэцыямі і ружовай вадой.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Елена Солнцева. (12.07.2006 15:30) Пахлава или жизнь. Турки защищают смесь орехов, меда и теста от иностранной агрессии(рас.) Праверана 2012-05-08 г. Архіўная копія ад 2012-06-24 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пахлава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Азэрбайджанская кухня
- Альбанская кухня
- Армянская кухня
- Балканская кухня
- Басьнійская кухня
- Баўгарская кухня
- Усходняя кухня
- Грэцкая кухня
- Эгіпецкая кухня
- Габрэйская кухня
- Ірацкая кухня
- Лібанская кухня
- Паўночнамакедонская кухня
- Палестынская кухня
- Іранская кухня
- Румынская кухня
- Сэрбская кухня
- Сырыйская кухня
- Турэцкая кухня
- Узбэцкая кухня
- Чарнагорская кухня
- Мучныя кандытарскія вырабы
- Наўруз