Перайсьці да зьместу

Харомнае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Харомнае
лац. Charomnaje
Дата заснаваньня: пачатак XVIII ст.
Краіна: Украіна
Вобласьць: Кіеўская
Раён: Іванкаўскі
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 51°25′26″ пн. ш. 30°19′30″ у. д. / 51.42389° пн. ш. 30.325° у. д. / 51.42389; 30.325Каардынаты: 51°25′26″ пн. ш. 30°19′30″ у. д. / 51.42389° пн. ш. 30.325° у. д. / 51.42389; 30.325
Харомнае на мапе Ўкраіны
Харомнае
Харомнае
Харомнае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Харомнае (па-ўкраінску: Хоромне, у 1928 — 1937 гадах — Затонскае (Затонське), пасьля — Чапаеўка (Чапаєвка) — сяло ў Іванкаўскім раёне Кіеўскай вобласьці Ўкраіны. Да 1986 году адміністрацыйна належала да Чарнобыльскага раёну, месьцілася на беразе ракі Несьвіч, доплыву ракі Брагінкі, за 15 км ад ЧАЭС і 26 км ад колішняга цэнтру м. Чарнобыль.

Карона Каралеўства Польскага

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16-м лістапада 1708 году датаваная скарга оўруцкага падстолія Тэадора Паўшы на пана Яна і іншых Трыпольскіх за зьбіцьцё іхнымі падданымі сялянаў, жонак і дзяцей апошніх, за вымаганьне грошай, забраньне збожжа, коней, свойскай птушкі і г. д. пры наезьдзе на сёлы Чыкалавічы, Харомнае і Калыбані[1]. Цікава, што паны Трыпольскія таксама валодалі часткамі названых сёлаў.

Згодна з тарыфам падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1734 году, вёска Харомнае (Choromne) належала сужэнцам панам Войнам. Але яшчэ сказана, што ўладальнікамі частак яе былі і іншыя, тут неназваныя, асобы[2].

У матэрыяле Генэральнай візытацыі Брагінскага дэканату 1743 году занатавана, што прыход царквы Ўваскрашэньня Хрыстова ў сяле Чыкалавічы ўзначальваў сьвятар Лаўрэнці Гудымовіч. Уладальніца маёнтку пані Антаніна з Чэхоўскіх Войніна, судзьдзёвая рэчыцкая, у фундушы царкве, выдадзеным 15 траўня 1742 г., назвала яго «прэсбітэрам чыкалаўскім і калыбанскім, харомінскім»[3].

Паводле тарыфа 1754 году, з 24 двароў (×6 — каля 144 жыхароў) Харомнага пані Войніны «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 3 злотых, 22 грошы, «na milicję»[a] 14 злотых, 28 грошаў, а з 8 двароў (≈48 жыхароў) пана Міхала Антонія Паўшы, харунжага кіеўскага, — адпаведна 1 злоты, 6 грошаў і 4 злотых, 24 грошы[4].

Габрэйскія перапісы 1765, 1778 і 1784 гадоў засьведчылі пражываньне ў вёсцы Харомным адпаведна 4, 3 і 6 плацельшчыкаў пагалоўшчыны (głow), што належалі да Чарнобыльскага кагалу[5].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Харомнае апынулася ў Расейскай імпэрыі. З 1797 году сяло — у межах Радамышльскага павету Кіеўскай губэрні.

У парэформавы пэрыяд вёска Харомнае — у складзе Шапеліцкай воласьці.

На 1900 год у 120 дварах Харомнага налічвалася 422 душы мужчынскага і 389 жаночага полу жыхароў, усяго — 811 чалавек. Зямлі ў вёсцы —1501 дзесяціна, зь якой 1499 дз. належала сялянам і 2 дз. іншым саслоўям. Гаспадарка вялася паводле трохпольнай сістэмы. Пажарны абоз складалі 3 бочкі і 3 багры. Запасны прадуктовы капітал на 1 студзеня 1900 г. дасягнуў 1461 рубля 40 капеек. Працавалі школа граматы, 3 ветракі і 1 тапчак. Яшчэ ў даведніку ўжытая фраза — «Деревня принадлежит землевладельцу Антону Нестерову Тихому»[b][6].

Пасьля аварыі на ЧАЭС 26 красавіка 1986 году, з прычыны надзвычай моцнага радыяцыйнага забруджваньня, жыхары былі выселеныя ў Людвінаўку і Фасаў Макарыўскага раёну. Афіцыйна паселішча зьнятае з уліку ў 1999 годзе.

  1. ^ Галоўным чынам, дзеля барацьбы супраць гайдамакаў.
  2. ^ Гэта нібы сьведчыла, што сяляне да таго часу ня выкупілі свае надзелы? Колькасьць зямлі ў абшарніка, у адрозьненьне ад іншых паселішчаў, тут асобна ня ўказана...
  1. ^ Опись актовой книги Киевского центрального архива. – № 26. / Сост. А. Т. Белоусов. – Киев, 1881. С. 29
  2. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 287
  3. ^ Візыты Брагінскага дэканату 1743 г. // Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. І. 2461. А. 293-294 (293адв.)
  4. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 187
  5. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 303, 392, 712
  6. ^ Список населённых мест Киевской губернии. — Киев, 1900. С. 1290
  • Похилевич Л. И. Сказания о населённых местностях Киевской губернии или Статистические, исторические и церковные заметки о всех деревнях, местечках и городах, в пределах губернии находящихся / Собрал Л. Похилевич. — Киев, 1864 (перавыданьне: Біла Церква: Видавець О. В. Пшонківський, 2005. — XXII+642 с, 8 іл.)