Хан (тытул)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хан (ад цюркск.: хаган, хакан, каган — уладар, манарх), цюрскі і мангольскі тытул.

Першапачаткова азначаў правадыра племя (напрыклад, у качэўнікаў Ірану і Аўганістану). Пры Сэльджукідах і Харэзмшахах — княжацкі тытул, у Мангольскай імпэрыі 13—14 ст. — кіраўнік улусу. У Мангольскай імпэрыі тытул кіраўніка дзяржавы, пачынаючы з Чынгісханувялікі хан. У дзяржавах, якія ўтварыліся пасьля распаду Мангольскай імпэрыі, хан — тытул валадара, у Асманскай імпэрыі — тытул султану. У Іране пры Сэфэвідах хан — кіраўнік вобласьці, а таксама адзін з тытулаў вайскова-фэадальнай кіраўніцтва грамадзтва. Тытул хана можа атрымаць толькі торы — прамы нашчадак Чынгізхану па мужчынскай лініі.