Філіп Хыціл
Філіп Хыціл | ||
---|---|---|
Рост | 184 см[1] | |
Вага | 87 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 5 верасьня 1999[1] (25 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Нью-Ёрк Рэйнджарз | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2012 — цяпер |
Фі́ліп Хы́ціл (па-чэску: Filip Chytil; нар. 5 верасьня 1999 году) — чэскі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Нью-Ёрк Рэйнджарз» з Нацыянальнай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Чэхіі. Быў абраны ў першым раўндзе драфту НХЛ 2017 году пад 21 нумарам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хыціл пачаў гуляць за «Зьлін» у матчах Экстралігі з сэзону 2016—2017 гадоў. У тым сэзоне юнак закінуў чатыры шайбы і адзначыўся яшчэ чатырма перадачамі ў 38 гульнях, што стала другім паказьнікам у лізе сярод гульцоў у веку да 18 гадоў. Дзякуючы гэтаму, хакеіста запрыкмецілі ў НХЛ і абралі ўжо ў першым раўндзе драфта 2017 году. 14 ліпеня 2017 году Хыціл падпісаў трохгадовы кантракт з «Нью-Ёрк Рэйнджарз»[2]. Па прыяднаньні да трэнавальнага перадсэзоннага лягеру клюбу чэх настолькі ўразіў сваімі здольнасьцямі, што мясцовыя СМІ абралі яго найлепшым наваком. Напачатку першага сэзону за акіянам спартовец патрапіў у адну тройку з Матсам Зукарэльлё і Рыкам Нэшам[3]. Аднак, правёўшы дзьве гульні ў НХЛ, ён быў пераведзены ў фарм-клюб «Гартфард Ўулф Пак» Амэрыканскае хакейнае лігі[4]. Толькі наступным сэзонам нападнік вярнуўся ў галоўную каманду, заняўшы пачэснае месца сярод галоўных гульцоў клюбу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г https://www.iihf.com/en/events/2018/wm20/teams/roster/47964/ — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ «Rangers agree to terms with forward Filip Chytil». New York Rangers.
- ^ «Top pick Filip Chytil, 18, makes Rangers opening day roster». Newsday.
- ^ Joyce, Greg (11.01.2018). «Rangers’ prized rookie learning from careful balancing act». New York Post.