Філіп Тэйс
Філіп Тэйс | |
Philippe Thys | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Дата нараджэньня | 8 кастрычніка 1889 |
Месца нараджэньня | Андэрлехт, Бэльгія |
Дата сьмерці | 16 студзеня 1971 (81 год) |
Месца сьмерці | Андэрлехт, Бэльгія |
Краіна | Бэльгія |
Філіп Тэйс (па-нідэрляндзку: Philippe Thys; 8 кастрычніка 1889, Андэрлехт — 16 студзеня 1971, Андэрлехт, Бэльгія) — бэльгійскі раварыст, першы трохразовы пераможца Тур дэ Франс.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тэйс атрымаў першую сваю значную перамогу на нацыянальным роварным спаборніцтве па вэлякросе ў 1910 годзе. У 1913 годзе Філіп стаў пераможцам Тур дэ Франс ува ўзросьце 22 гадоў, фінішаваўшы ў Парыжы зь перавагай больш за дзьве хвіліны. На наступны год ён таксама перамог у Туры. Трэці раз стаў пераможцам пасьля Першай сусьветнай вайны ў 1920 годзе. Толькі ў 1955 годзе ягоны рэкорд здолеў паўтарыць Люі Бабэ, а праз 8 гадоў ён быў пераадолены Жакам Анкецілем. Тэйс таксама прымаў удзел у Тур дэ Франс 1922 году, дзе перамог у пяці этапах, і два этапы ўзяў у 1924 годзе.
Філіп Тэйс — першы раварыст, які апрануў жоўтую майку як індэнтыфікатар лідэра Тур дэ Франс паводле прапановы свайго мэнэджара Альфонса Бажэ. Свой афіцыйны статус яна атрымала пазьней — у 1919 годзе. Першым афіцыйна апрануў жоўтую майку лідэра француз Эжэн Крыстоф.
Выступленьні на Гранд Турах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гранд Тур | 1912 | 1913 | 1914 | 1915 | 1916 | 1917 | 1918 | 1919 | 1920 | 1921 | 1922 | 1923 | 1924 | 1925 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
- | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - | - |
![]() |
6 | 1 | 1 | - | - | - | - | зг | 1 | зг | 14 | зг | 11 | зг |
- Удакладненьне: зг — зьняўся з гонкі
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль на Cycling Archives
- Афіцыйныя вынікі Філіпа Тэйса на Тур дэ Франс