Філіп Мархвінскі
| Філіп Мархвінскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 студзеня 2002 (24 гады) | |
| Рост | 187 см | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Леччэ | |
| Нумар | 36 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2018—2024 | Лех Познань | 125 (19) |
| 2024— | Леччэ | 1 (0) |
| Зборныя | ||
| 2023— | Польшча | 2 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Фі́ліп Мархві́нскі (па-польску: Filip Marchwiński; нар. 10 студзеня 2002 году) — польскі футбаліст, атакуючы паўабаронца італьянскага клюбу «Леччэ» і нацыянальнай зборнай Польшчы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мархвінскі — выхаванец футбольнай акадэміі «Леха», дзе пачаў займацца футболам з 2009 году. 12 сьнежня 2018 году быў зарэгістраваны ў першай камандзе клюбу[2]. Ужо праз чатыры дні дэбютаваў у складзе «Леха» ў матчы супраць клюбу сасноўскага «Заглембе», дзе адразу адзначыўся голам. Аднак, на той час гулец яшчэ больш правёў матчаў у складзе рэзэрвовай камандзе «Леху». З сэзону 2019—2020 гадоў гулец крыху часьцей зьяўляцца на полі, але звычайна выходзіў на зьмену. Болей часу пачаў атрымліваць у сэзоне 2022—2023 гадоў.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паўабаронца стала прыцягваўся да ўсіх юнацкіх і моладзевых зборных краіны. Упершыню быў выкліканы на складу нацыянальнай зборнай Польшчы да матчаў адбору чэмпіянату Эўропы 2024 году ў кастрычніку 2023 году[3]. Дэбютаваў у кашулі нацыянальнай зборнай 12 кастрычніка, зьявіўшыся на полі ў матчы супраць зборнай Фарэрскіх астравоў[4].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Лех»:
- Чэмпіён Польшчы: 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ↑ «Marchwiński zgłoszony do ekstraklasy». Lech Poznan.
- ↑ «Powołania do reprezentacji Polski na mecze z Wyspami Owczymi i Mołdawią». PZPN.
- ↑ «Zwycięski debiut». 90minut.pl.