Фэстываль імя Міхала Клеафаса Агінскага
Выгляд
Фэстываль імя Міхала Клеафаса Агінскага | |
Festiwal im. Księcia Michała Kleofasa Ogińskiego | |
Месца правядзеньня фэстывалю | |
Гады | з 2008 |
---|---|
Месца(ы) правядзеньня | Івоніч-Здруй |
Жанр(ы) | клясычная музыка |
Арганізатар(ы) | Таварыства прыяцеляў Івоніч-Здрую |
Сайт XII фэстывалю (2019) |
Міжнаро́дны фэстыва́ль імя́ кня́зя Міха́ла Клеафаса Агінскага (па-польску: Międzynarodowy Festiwal im. Księcia Michała Kleofasa Ogińskiego) — фэст клясычнае музыкі, які адбываецца ў Івоніч-Здруі шторок у жніўні-лістападзе. Падчас фэстывалю выконваюцца творы патрона фэстывалю й іншых польскіх кампазытараў.
Канцэрты адбываюцца ў даўняй бальнай залі мескага пансыянату. Ініцыятарамі й арганізатарамі фэсту ёсьць д-р Андрэй Хмура, Таварыства аматараў Івоніч-Здрую, гмінны Цэнтар культуры і мастацкі дырэктар фэстывалю праф. Андрэй Пікуль з Музычнай акадэміі Кракаву.
Фэстываль ладзіцца ў Івоніч-Здруі як памяць пра повязь зь ім Міхала Клеафаса Агінскага празь ягоную дачку Амэлію, жонку Караля Залускага, які аднавіў івоніцкі курорт.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьвесткі пра фэстываль (пол.)