Перайсьці да зьместу

Фэрэнц Контра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фэрэнц Контра (нарадзіўся ў 1954 годзе ў Будапэшце) — вугорскі дыплямат, з 3 чэрвеня 2008 па 2012 год Надзвычайны й паўнамоцны амбасадар Вугоршчыны ў Беларусі.

У 1977 годзе — скончыў факультэт міжнародных адносін Кіеўскага дзяржунівэрсытэту. З 1978 году працуе ў МЗС Вугоршчыны. 1980—1985 гг. — праца ў пасольстве Вугоршчыне ў Іране. 1985—1992 гг. — у савецкім аддзеле МЗС Вугоршчыны. У 1989—1990 гг. працаваў у сілах ААН у Намібіі. 1990—1992 гг. — дырэктар тэрытарыяльнага ўпраўленьня МЗС Вугоршчыны па краінах СНД. У 1992—1997 гг. — намесьнік амбасадара ў Грэцыі. З 1997 году працаваў у МЗС Вугоршчыны загадчыкам канцылярыі палітычнага дзяржсакратара, затым намесьнікам начальніка тэрытарыяльнага ўпраўленьня па краінах СНД. З 3 верасьня 2001 году ўзначальваў дыпмісію ва Ўкраіне. Быў па сумяшчальніцтве акрэдытаваны ў Армэніі, Беларусі, Узбэкістане. Да прызначэньня на пасаду амбасадара ў Беларусі курыраваў у МЗС Вугоршчыны палітыку ў дачыненьні Беларусі і Малдовы.

Жанаты з украінкаю. Мае дарослую дачку, якая жыве й працуе ў Вугоршчыне. Валодае расейскай і ангельскай мовамі, разумее ўкраінскую.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]