Фаршмак
Фаршма́к — страва зь сечанага мяса ці селядца, якую запякаюць з бульбай, сьмятанай, цыбуляй і перцам. Адносіцца да заедак. У прускай і швэдзкай кухнях фаршмак — гарачая заедка. Фаршмак зь селядцу адносяць да клясычнай габрэйскай кухні. У ім няма мяса, аднак у рэцэпт, акрамя селядца, уваходзяць яйкі, яблык, цыбуля, белы хлеб[1].
У габрэйскай кухні страва стала нацыянальнай, хоць першапачаткова яна была запазычаная з усходнепрускай кухні, дзе так называлася заедка з смажанага селядца. У прускай і швэдзкай традыцыях фаршмак ставіцца на стол гарачым. У габрэйскай кухні фаршмак трансфармаваўся ў халодную заедку з молатага селядца.
Дзеля прыгатаваньня фаршмака гістарычна выкарыстоўвалі селядзец самай нізкай якасьці, гэтак званы «іржавы селядзец». Калі фаршмак падаваўся за малочнай трапезай, селядзец дазвалялася вымочваць у малацэ.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Claudia Roden (1999). «The Book of Jewish Food». Penguin Books. — С. 62.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |