Перайсьці да зьместу

Фара Вітаўта (Коўна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Фара Вітаўта» ў Коўне

Ковенскі касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі або Фара Вітаўта — помнік сакральнай готыкі Вялікага Княства Літоўскага

  • 1400-1411 — збудаваны па загадзе Вітаўта.
  • 1655 — зьнішчаны маскоўскім войскам.
  • 1669 — адноўлены.
  • 1812 — зьнішчаны.
  • 1819 — адноўлены.
  • 1853 — перададзены праваслаўнай царкве.
  • 1919 — вернуты каталікам.
  • 1938 — рэстаўраваны.
  • 1978 — праведзены архітэктурныя і археалягічныя дасьледаваньні.

Прастакутны аб’ём збудаванага Вітаўтам храма быў моцна выцягнуты з усходу на захад, хаця, як і ўсе першыя касьцёлы ў княстве, меў 4-ы апорныя слупы. Мае выразныя рысы нямецкай сакральнай готыкі, бо, верагодна, быў збудаваны ганзейскімі майстрамі, якім ў 1436 годзе быў дадзены прывілей на адпраўленьне службы ў ім. Дзьве капліцы паабапал усходняй часткі кафалікона ўтвараюць трансэпт. Вытанчаная вежа з высокім шатровым дахам пры ўваходзе падкрэсьлівае істотны для готыкі вэртыкалізм збудаваньня.