Перайсьці да зьместу

Фанэтычны альфабэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фанэтычны альфабэт — стандартызаваны (для дадзенай мовы і/або арганізацыі) спосаб чытаньня літар альфабэту. Ужываецца ў радыёсувязі пры перадачы напісаньня складаных словаў, скарачэньняў, пазыўных і т.д. з мэтай памяншэньня колькасьці памылак.

(у некаторых выпадках паказаныя на́ціскі)

Фанэтычны альфабэт ІКАО часам таксама завецца «фанэтычным альфабэтам НАТО».

Ангельскі альфабэт
 ЗША, да 1955ICAOЭквівалент
AAbleÁlfaА
BBakerBrávoБ
CCharlieChárlieЦ
DDogDéltaД
EEasyÉchoЕ
FFoxFóxtrotФ
GGeorgeGólfГ
HHowHotélХ
IItemÍndiaІ
JJigJúliettЙ
KKingKíloК
LLoveLímaЛ
MMikeMíkeМ
NNanNovémberН
OOboeÓscarО
PPeterPapáП
QQueenQuebécШ
RRogerRómeoР
SSugarSiérraС
TTareTángoТ
UUncleÚniformУ
VVictorVíctorЖ
WWilliamWhískyВ
XX-rayX́rayЬ
YYokeYánkeeЫ
ZZebraZúluЗ
Беларускі альфабэт
 стары?новы?
ААлесьАнтон
ББарысБарыс
ВВасільВасіль
ГГаннаГаліна
ДДанутаДар'я
ЕЕваЕва
ЖЖукАжэнячы
ЗЗояЗіна
ІІванІна
ЙЯн кароткіЯн кароткі
ККіляватКастусь
ЛЛеанідЛеанід
ММарыяМіхась
ННатальляНатальля
ООскарОскар
ППавелПавел
РРаманРадыё
ССяргейСямён
ТТацьцянаТацьцяна
УУльянаУладзімер
ФФёдарФёдар
ХХарытонХрысціна
ЦЦэнтарЦіхан
ЧЧалавекЧалавек
ШШчупакШчупак
ЫІгрэкБры, Еры
ЬМяккі знак(ікс)Мяккі знак
ЭЭміліяРэха
ЮЮрыйЮрый
ЯЯкаўЯкаў

Асаблівасьць ужываньня

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Слупок «эквівалент» у першай табліцы адлюстроўвае адпаведнасьць паміж ангельскім і расейскім альфабэтамі ў азбуцы Морзэ. У аматарскіх радыёсувязях на расейскай мове лацінскія літары часта чытаюцца як эквівалентныя расейскія. Так, пазыўны «RZ9QWV» можа быць прачытаны так:

 Romeo-Zulu-Nine-Quebec-Whisky-Victor

Прыклад тыповай радыёсувязі: EW1LAH, тут EU4ADM, Ева, Уладзімер, чатыры, Антон, Дар'я, Марыя, прашу адказаць, прыём. EU4ADM тут EW1LAH, Ева, Васіль, адзін, Леанід, Антон, Харытон.Добры дзень, дзякуй за выклік! Вельмі рады сустрэцца ў эфіры ўпершыню. Вас прымаю вельмі гучна, пяць, дзевяць. Тут горад Гродна, маё імя Ўладзімер. Як прынялі? EW1LAH, тут EU4ADM. На прыёме. EU4ADM, тут EW1LAH. Прывітаньне, Уладзімер! Таксама вельмі рады нашаму знаёмству. Ацэнка вашых сігналаў — пяць, восем. Я знаходжуся ў Менску, маё імя Юрый. Прашу даслаць Вашу QSL-картку. Вялікі дзякуй за QSO, жадаю вам усяго найлепшага, 73 ! EU4ADM, тут EW1LAH. канец сувязі, да спатканьня. EW1LAH, тут EU4ADM Выдатна прынята, Юрый! QSL-ка будзе 100 працэнтаў. Прыміце мае 73, да сустрэчы ! EW1LAH, тут EU4ADM. SK

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]