Фабрыс Гэрцаг
Выгляд
| Фабрыс Гэрцаг | ||
|---|---|---|
| Рост | 190 см[1] | |
| Вага | 87 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 9 сьнежня 1994[1] (31 год) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Цуг | |
| Выступаў за | ||
| Гульнявая кар’ера | 2012 — цяпер | |
Фабры́с Гэ́рцаг (па-нямецку: Fabrice Herzog; нар. 9 сьнежня 1994 году) — швайцарскі хакеіст, нападнік клюбу «Цуг». У 2013 годзе на драфце НХЛ быў абраны пад агульным 142 нумарам клюбам «Таронта Мэйпл Ліфс».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў кар’еру ў клюбе «Цуг». У 2013 годзе пераехаў у Канаду, дзе далучыўся да клюбу Квэбэцкай галоўнай юніёрскай хакейнай лігі. Удалы выступ прывёў да пераходу ў клюб АХЛ «Таронта Марліс»[2], але замацавацца ў складзе канадзкага клюбу ня выпала. Улетку 2014 году ня маючы прапановы ад «Таронта Мэйпл Ліфс», хакеіст пастанавіў вярнуцца на радзіму. Па сэзоне з «Цугам» Гэрцаг далучыўся да «Лаянз Цюрыху». У лістападзе 2018 году склаў дамову з «Давосам», за які правёў два сэзоны. З 2021 году зноў абараняе колеры «Цуга».