Усё, што табе трэба — гэта каханьне: Мая нявестка — мужчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Усё, што табе трэба — гэта каханьне: Мая нявестка — мужчына
All You Need Is Love – Meine Schwiegertochter ist ein Mann
Жанр камэдыя
Рэжысэр Эдзард Онэкен
Сцэнарыст Джэсыка Шэлак
Кэрсьцін Ёстэрлін
Прадусар Франк Каменскі
У ролях
  • Саскія Вэстэр: Катарына Рэммінгер
  • Андрэас Хэльгі Шмід: Ханс Рэммінгер
  • Мануэль Віцінг: Нікі
  • Юрген Тонкель: Крысьціян Рэммінгер
  • Джэні Эльвэрс-Эльбэртцхагэн: Вера Рэммінгер
  • Францыска Траўб: Розі
Кампазытар Міхаэль Кадэльбах
Апэратар Марко Ўджыяна
Мантаж Dietrich Toellner[d]
Дата выхаду 2009
Працягласьць 92 хвіліны
Краіна Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
Мова нямецкая, байрыш
Старонка на IMDb

«Усё, што табе трэба — гэта каханьне: Мая нявестка — мужчына» (па-ангельску: All You Need is Love і па-нямецку: Meine Schwiegertochter ist ein Mann) — нямецкі камэдыйны фільм 2009 году. У Нямеччыны прэмʼера фільма адбылася 3 лістапада 2009 году на тэлеканале Sat.1.[1]

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Катарына разьведзеная й жыве ў маленькай вёсцы Баварыі. Аднойчы ад свайго сына Ганса яна атрымлівае паведамленьне, што ён хутка ажэніцца на Нікі. Кацярына ніколі ня бачыла Нікі й зусім ўпэўненая, што гэта жаночае імя. Якое ж было зьдзіўленьне жанчыны, калі на парозе дома яна ўбачыла Ганса з бойфрэндам па імі Нікі. Да гэтага часу Катарына ніколі не сутыкалася з ЛГБТ і не ведае, як яна павінна рэагаваць. Яна паказвае няўдачлівым маладым на дзьверы.

На наступны дзень жыхары вёскі выпадкова ўбачылі Ганс і Нікі цалуюцца. Папаўзьлі чуткі, што Ганс — гей. Бацька Ганса, Крысьціян, не хоча мірыцца з думкай, што сын вырашыў ажаніцца з мужчынам. Але па меры разьвіцьця сюжэту ён і ягоная былая жонка прыходзяць да высновы, што Ганс знайшоў каханьне ўсёй яго жыцьця, і што сэксуальная арыентацыя — гэта дадзенасьць, якую не выбіраюць.

У фіналі жыхары вёскі сьпяваюць хорам песьню «усё, што табе трэба — гэта каханьне».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Eine schwule Schwiegertochter stört die Dorfidylle Праверана 2011-12-27 г. Архіўная копія ад 2012-09-07 г.  (ням.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]