Уснарка
Выгляд
| Уснарка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Грыбаўшчына |
| Вусьце | Сьвіслач |
| Краіны басэйну | Польшча, Беларусь |
| Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
| Даўжыня | 12 км |
| Плошча басэйну | 86 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 3,4 ‰ |
Усна́рка (па-польску: Usnarka) — рака ў Сакольскім павеце Польшчы і Бераставіцкім раёне Беларусі, левы прыток Сьвіслачы (басэйн Нёмана). Даўжыня 12 км. Плошча вадазбору 86 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4‰.
Пачынаецца ў Польшчы, каля вёскі Грыбаўшчына. Перасякае дзяржаўную граніцу за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі Руснакі, цячэ па паўднёвых схілах Гарадзенскага ўзвышша (даўжыня ў граніцах Беларусі — 7 км). Упадае ў Сьвіслач за 1,6 км на паўночны ўсход вёскі Ігнатавічы Бераставіцкага раёну. Пойма ў нізоўі забалочаная.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1