Перайсьці да зьместу

Усе стварэньні, вялікія і малыя (2020)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Усе стварэньні, вялікія і малыя
Жанр драматычны фільм[d], кінакамэдыя і гістарычная драма[d]
Рэжысэр
У ролях
Краіна
Колькасьць сэзонаў 4
Колькасьць сэрыяў 28
Мова ангельская мова
Трансьляцыя
Тэлеканал Канал 5[d]
На экранах
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Старонка на IMDb

Усе стварэньні, вялікія і малыя (па-ангельску: All Creatures Great and Small) — брытанскі тэлесэрыял паводле сэрыі кніг Альфа Ўайта, які апавядае жыцьцяпіс ёркшырскага вэтэрынара ў Паўночнай Ангельшчыне 1930-х рокаў.

Першы сэзон з шасьці сэрыяў і спэцыяльнага каляднага выпуску быў зьняты да 50-годзьдзя выданьня першай кнігі сэрыі і выйшаў на брытанскія экраны 1 верасьня 2020 року. Да гэтай пары выйшлі 5 сэзонаў.

Сэрыял апавядае пра тройку вэтэрынараў, якія працуюць у Ёркшырскіх Далінах(d) у канцы 1930-х. Эксцэнтрычны Зыгфрыд Фарнан наймае Джэймза Герыёта на вэтэрынарную практыку. Акрамя іх, у доме жыве Зыгфрыдаў брат Трыстан і аканомка місіс Гол.

Актор Роля
Сэмюэл Ўэст Зыгфрыд Фарнан вэтэрынарны хірург, гаспадар дому Скэлдэйла Зыгфрыд Фарнан
Ганна Мэдлі місіс Одры Гол аканомка ў доме Скэлдэйла місіс Одры Гол
Нікаляс Ральф Джэймз Герыёт вэтэрынарны хірург Джэймз Герыёт
Калум Ўудгаўз Трыстан Фарнан малодшы брат Зыгфрыда Трыстан Фарнан
Рэйчэл Шэнтан Гелен Андэрсан дачка фэрмэра Гелен Андэрсан
Джэймз Энтані-Роўз Рычард Кармадзі Рычард Кармадзі

Другарадныя акторы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Актор Роля
Даяна Рыг місіс Памфры заможная ўласьніца пэкінэса Трыкі Ўу місіс Памфры (1-ы сэзон)
Патрысія Годж місіс Памфры заможная ўласьніца пэкінэса Трыкі Ўу місіс Памфры (з 2-га сэзону)
Мэт’ю Льюіс Г’ю Галтан заможна земляўласьнік Г’ю Галтан
Мэймі Маккой Дораці сяброўка місіс Гол Дораці
Молі Ўінард Мэгі бармэнка Мэгі
Тоні Пітс Рычард Альдэрсан бацька Гелен Рычард Альдэрсан
Імаджэн Клоўсан Джэні Альдэрсан сястра Гелен Джэні Альдэрсан
Габрыель Кўіглі Ганна Герыёт маці Джэймза Ганна Герыёт
Дру Кэйн Джэймз Герыёт-старэйшы бацька Джэймза Джэймз Герыёт-старэйшы
Дораці Эткінсан Даяна Бромптан Даяна Бромптан
Ўіл Торп Джэральд Гаманд Джэральд Гаманд
Софі Хан Леві Флёрэнс Пандгі Флёрэнс Пандгі
Джэрэмі Сўіфт містэр Босўарт містэр Босўарт

Першую сэрыю паглядзелі 3,3 млн гледачоў у Вялікабрытаніі, а сэрыял стаў найбольш прагляданым на 5-м канале за ўвесь час.

Metacritic ацаніў сэрыял у 83 балы з 100. На агрэгатары Rotten Tomatoes ён мае рэйтынг 97%.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]