Перайсьці да зьместу

Урад у выгнаньні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Урад у экзыле»)

Ура́д у выгна́ньні — палітычная група, якая прэтэндуе на тое, каб зьяўляцца легітымным урадам краіны, але ня мае магчымасьці ажыцьцявіць гэта юрыдычна і вымушана знаходзіцца за мяжой. Звычайна ўрады ў выгнаньні плянуюць вярнуцца ў родныя краіны і аднавіць былую ўладу.

Самым старым у сьвеце дзеючым урадам у выгнаньні на дадзены момант зьяўляецца Рада БНР, найвышэйшы орган дзяржаўнай улады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Іншымі вядомымі урадамі ў выгнаньні найноўшае гісторыі сьвету зьяўляліся ўрад міжваеннае Польшчы ў Вялікабрытаніі, а таксама ўрады краінаў Балтыі, якія блізу 50 гадоў знаходзіліся ў эміграцыі ў сувязі з акупацыяй краінаў з боку СССР і па аднаўленьні незалежнасьці гэтых краінаў перадалі ўласныя паўнамоцтвы новым урадам гэтых дзяржаваў.