Урад у выгнаньні
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Ура́д у выгна́ньні — палітычная група, якая прэтэндуе на тое, каб зьяўляцца легітымным урадам краіны, але ня мае магчымасьці ажыцьцявіць гэта юрыдычна і вымушана знаходзіцца за мяжой. Звычайна ўрады ў выгнаньні плянуюць вярнуцца ў родныя краіны і аднавіць былую ўладу.
Самым старым у сьвеце дзеючым урадам у выгнаньні на дадзены момант зьяўляецца Рада БНР, найвышэйшы орган дзяржаўнай улады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Іншымі вядомымі урадамі ў выгнаньні найноўшае гісторыі сьвету зьяўляліся ўрад міжваеннае Польшчы ў Вялікабрытаніі, а таксама ўрады краінаў Балтыі, якія блізу 50 гадоў знаходзіліся ў эміграцыі ў сувязі з акупацыяй краінаў з боку СССР і па аднаўленьні незалежнасьці гэтых краінаў перадалі ўласныя паўнамоцтвы новым урадам гэтых дзяржаваў.
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |