Унутрыпарашыцавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Унутрыпарашыцавыя
Barentsa discreta suzukokemusi02.jpg
Barentsia discreta
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Разьдзел Білятэральныя
Падразьдзел Першаснаротыя
Надтып Сьпіральныя
Тып Унутрыпарашыцавыя
Сямейства
Бінамінальная намэнклятура
'Entoprocta Nitsche, 1870

Унутрыпарашы́цавыя (Entoprocta) — тып у асноўным сядзячых водных жывёлаў памерамі ад 0,1 да 7 мм. Дарослыя асобіны келіхападобнай формы, на адносна доўгіх ножках. Яны маюць «карану» зь цьвёрдых шчупальцаў, вейкі якіх генэруюць водныя плыні, што падцягваюць ежу(en) ў напрамку роту, а рот і анус разьмешчаныя ўнутры «кароны». Зьнешне падобныя да іх махаваткі (Ectoprocta) маюць анус са зьнешняга боку «кароны» са шчупальцаў. Большасьць сямействаў унутрыпарашыцавых жывуць калёніямі, і ўсе са 150 відаў, за выняткам двух — марскія. Асобныя віды могуць павольна перамяшчацца.

Некаторыя віды выдзяляюць неаплодненыя яйцаклеткі ў ваду, іншыя трымаюць іх у вывадкавых камэрах да вылупліваньня, і некаторыя зь іх маюць пляцэнтападобныя органы для кармленьня яйкаў. Пасьля вылупліваньня лічынкі некаторы час плаваюць, пасьля чаго прымацоўваюцца да зямлі. Там яны мэтамарфуюць, іхні стрававальны тракт паварочваецца на 180°, і такім чынам рот і анус глядзяць угору. Як каляніяльныя, так і адзінкавыя віды таксама памнажаюцца клянаваньнем . Адзінкавыя гадуюць клёнаў у прасторы між шчупальцамі і выпускаюць іх па сканчэньні разьвіцьця, а каляніяльныя жывёлы прадукуюць новых са сьцябла або з калідорападобных сталёнаў.

Голашчэлепавыя з роду Trapania і турбэлярныя пляскатыя чарвякі палююць на энтапроктаў. Выяўленыя некаторыя віды энтапроктаў, што жывуць у замкнёнай асацыяцыі зь іншымі жывёламі.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Nielsen C. Entoprocts // Synopsis of the British Fauna No. 41 / Kermack, D.M. & Barnes, R.S.K.. — Leiden: Brill, 1989.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Унутрыпарашыцавыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў