Умацаваны кампутар
Выгляд
Умацава́ны або абаро́нены кампу́тар — кампутар, распрацаваны адмыслова для працы ў неспрыяльных умовах, такіх як магутныя вібрацыі, экстрэмальныя тэмпэратуры, вільготнасьць ці пыльнасьць. Карпусы і ўнутраныя кампанэнты такіх кампутараў здольныя процістаяць трапляньню вонкавых часьцінак вадкасьці або пылу.
Практычна ўсе ўмацаваныя кампутары пабудаваныя паводле падобнай схемы, здольнай абараніць электроніку ад магчымых праблемаў:
- Удары, вібрацыя
- Тэмпэратура, вільготнасьць
- Карозія, драпаньне
- Эканомія месца, масы, энэргіі (SWaP)
- Шумаізаляцыя
- Паніжаны ціск/вышыня
- Абарона ад вонкавага трапляньня
- Электрамагнітныя перашкоды
- Аптымізацыя хуткадзейнасьці
Стандарты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Спэцыфікацыя кампутарных модуляў мікракампутараў для навакольнага асяродзьдзя IEEE 1156.1-1993[1]
- Стандартныя патрабаваньні і выпрабаваньні для камунікацыйных сеткавых прыладаў у электрычных падстанцыях IEEE 1613
- Стандарт абароны ад вонкавых трапляньняў
- Стандарт IEC 60079-11:2023 па іскрабясьпецы(d)
- EN 62262