Уладзімер Усхопчык
Выгляд
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Уладзімер Усхопчык — савецкі і беларускі вайсковец. Намесьнік міністра абароны РБ.
Служыў у складзе савецкага войска ў Аўганістане. У 1990 камандзір 107-й мотастралковай дывізіі, якая месьцілася ў Паўночным гарадку Вільні. 13 студзеня 1991 савецкая бранітэхніка пад яго камандаю распачала штурм тэлевежы ў Вільні. Загінула 16 чалавек.
Дасюль знаходзіцца ў летувіскім вышуку.
У студзені 2010 году Генэральная пракуратура РБ адмовілая дапамагаць Летуве па справе 13 студзеня і выдаць для суду Ўладзімера Ўсхопчыка і Станіслава Юанене. «Выкананне просьбы Літвы па гэтай справе супярэчыла б асноўным прынцыпам законаў Рэспублікі Беларусь».[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Усхопчыка не выдадуць, бо ён бараніў СССР // Наша Ніва 5 студзеня 2010