Уладзімер Саламонавіч Лазарэвіч
Уладзімер Саламонавіч Лазарэвіч | |
15 верасьня 1882 — 20 чэрвеня 1938 (55 гадоў) | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці | |
Уладзі́мер Саламо́навіч Лазарэ́віч (2 верасьня [ст. ст. 14] 1882, в. Астроўка, Сакольскі павет (паводле іншых зьвестак Беласток) — 20 чэрвеня 1938, Масква, «Камунарка», НКВД) — савецкі вайсковец, пэдагог.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь беларускай шляхецкай сям’і. У 1912 годзе скончыў Акадэмію Генэральнага штаба. Удзельнік 1-й сусьветнай вайны, падпалкоўнік.
З 1918 у Чырвонай арміі: ва Ўсерасейскім галоўным штабе, на Ўсходнім. фронце. Зь лістапада 1919 на Заходнім фронце — начальнік штаба фронту, камандуючы 3-й арміі. Пасьля на Паўднёвым фронце камандуючы арміі, дзе вызначыўся пры ўзяцьці чангарскіх і сіваскіх пазыцыяў Урангеля ў Крыме.
З 1921 камандуючы Туркестанскім фронтам, з 1922 намесьнік начальніка ваенна-навучальных устаноў РСЧА, з 1925 начальнік Вайскова-паветранай акадэміі, з 1934 начальнік катэдры Вайскова-транспартнай акадэміі Чырвонай арміі.
Сябра ВКП(б) з 1932. Узнагароджаны 3 ордэнамі. Арыштаваны 4 лютага 1938 у Маскве. Асуджаны вайсковай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20 лютага 1938 за «ўдзел у ваенна-фашысцкай змове» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 5 траўня 1956.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Менск, БГА, 2002.