Перайсьці да зьместу

Уладзімер Міхалевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Уладзімер Міхалевіч (? — ?) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

Сябра Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў (БПСР). У кастрычніку 1920 — уваходзіў у Абласны камітэт, утвораны эсэрамі ў Вільні. У 1920 — кіраўнік пэрсанальнага аддзелу Беларускай вайсковай камісіі (ці кіраўнік агульнага адзелу, ці справавод БВК).

У 1921 годзе — адміністратар віленскай беларускай газэты «Беларускі звон». Быў сакратаром сходу замежнай групы БПСР у Коўне 7 ліпеня 1921 году.

Уваходзіў у склад 33 беларуска-летувіскіх дзеячоў, якіх польскія ўлады ў ноч з 19 на 20 студзеня 1922 году арыштавалі, а пасьля прымусова выселілі зь Вільні (Сярэдняя Літва).

У 1925 годзе жыў у Менску.

  • Кароткі нарыс беларускага пытаньня — Варшава, 31 студзеня 1928 // ARCHE 11-2007