Перайсьці да зьместу

Уладзімер Дзянісаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Уладзімер Мікалаевіч Дзянісаў»)
Уладзімер Дзянісаў
Дата нараджэньня 21 красавіка 1955(1955-04-21) (69 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак краязнавец, архівіст, гісторык культуры
Месца працы
Сябра ў Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны

Уладзімер Мікалаевіч Дзянісаў (нар. 21 красавіка 1955 году, Менск) — беларускі краязнавец, гісторык культуры.

У 1980 скончыў Менскі інстытут культуры. Працаваў у Рэспубліканскім навукова-мэтадычным цэнтры Міністэрства культуры, у Беларускім рэстаўрацыйна-праектным інстытуце, з 1995 працуе ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Дасьледуе гісторыю архітэктуры, культурнае і мастацкае жыцьцё Менску XVI — пачатку XX стагодзьдзяў.

Аўтар гістарычна-архіўных дасьледаваньняў, якія сталі падставай для правядзеньня рэстаўрацыйных працаў на шматлікіх помніках архітэктуры Менску. Увёў у навуковы ўжытак невядомыя крыніцы па гісторыі архітэктуры і культуры места. Удакладніў тапаграфію тэатральных будынкаў Менску XIX ст., атрыбутаваў рукапіс кнігі Міхала Гаўсмана па гісторыі Менску, які захоўваецца ў «Пушкінскім доме» ў Санкт-Пецярбургу, дасьледаваў памятныя мясьціны, зьвязаныя з жыцьцём Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, Станіслава Манюшкі, Вялеція Ваньковіча і іншых.

Аўтар кніжак: «Плошча Свабоды ў Менску» (1985), «Касьцёл Сьвятога Сымона і Сьвятой Алены» (1996). 3 1992 старшыня Менскага краязнаўчага таварыства, з 1995 намесьнік старшыні Менскай мескай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.[1]

Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (2018)[2].

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 490
  2. ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2018 № 359
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.