Перайсьці да зьместу

Міхал Гаўсман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міхал Антонавіч Гаўсман (18171889) — беларускі гісторык, краязнавец, археоляг.

Скончыў Мазырскую гімназію ў 1834. Працаваў сакратаром канцылярыі Менскага дваранскага губэрнскага сходу. За ўдзел у рэвалюцыйнай арганізацыі ў 1863 высланы ў Валагодзкую губэрню. 3 2-й паловы 1870-х жыў у Менску. У газэце «Минские губернские ведомости» друкаваў краязнаўчыя артыкулы пра беларускія месты. У 1857 сумесна з Уладыславам Сыракомлем выдаў нарыс «Менск».

Зьбіраў матэрыялы па археалёгіі, прадметы побыту беларусаў, творы мастацтва. У адным са сваіх будынкаў у Менску арганізаваў хатні музэй. Дапамагаў яму ў зборах бацька Янкі Лучыны — Люцыян Неслухоўскі.

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.