Перайсьці да зьместу

Уладзімер Макараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Мацьвеевіч Макараў
Владимир Матвеевич Макаров
14 сакавіка 1955 (69 гадоў)
Месца нараджэньня Чалябінск, Расея
Прыналежнасьць Узброеныя сілы СССР
Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь
Гады службы ад 1976
Званьне палкоўнік

Уладзімер Мацьвеевіч Макараў (па-расейску: Владимир Матвеевич Макаров; нарадзіўся 14 сакавіка 1955 году) — палкоўнік узброеных сілаў Беларусі, прэсавы сакратар Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся ў Чалябінску, Расея.[1] У 1976 годзе скончыў Сьвярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танкава-артылерыйскае вучылішча.[1]

Пасьля вучобы быў накіраваны на службу ў Беларускую вайсковую акругу Ўзброеных сілаў СССР, з таго часу служыў і працаваў на ідэалягічнай пасадзе ў савецкіх вайсковых адзінках, разьмешчаных у Беларусі і на Кубе.[2] 6 гадоў У. Макараў служыў намесьнікам камандзіра роты па палітычнай частцы ў 120-й мотастралковай дывізіі Беларускай вайсковай акругі(ru) і 7-й мотастралковай брыгадзе, разьмешчанай на тэрыторыі Кубы. 3 гады ён быў намесьнікам камандзіра па палітычнай частцы ў асобным мэханізаваным баталёне 5-га гвардзейскага армейскага корпусу БВА, таксама служыў на іншых пасадах у палітычных органах БВА СССР і ў органах выхаваўчай працы Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.[2]

У 1993 г. У. Макараў скончыў Гуманітарную акадэмію ўзброеных сіл(ru) Расейскай Фэдэрацыі, якая займаецца падрыхтоўкай вайсковых псыхолягаў, журналістаў і афіцэраў-выхавальнікаў для расейскага войска.

З 1995 па 2001 год У. Макараў узначальваў лябараторыю грамадзкага аналізу і сацыялягічных дасьледваньняў Узброеных сілаў Беларусі.[3]

У 2000 годзе атрымаў тытул Кандыдата пэдагагічных навук.[1]

З 2001 служыў у цэнтральным апараце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. У 2003 г. прызначаны начальнікам упраўленьня інфармацыі Міністэрства абароны Беларусі.[2] На 2017 год займае пасаду начальніка ўпраўлення інфармацыі — прэс-сакратара галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Падчас сваёй працы на гэтай пасадзе У. Макараў стаў вядомы неадназначнымі артыкуламі і публічнымі заявамі ў адраз крытыкаў дзяржаўнай палітыкі Беларусі.[4][5][6][7]

У. Макараў — аўтар больш за 30 навуковых публікацыяў па вайсковай пэдагогіцы і псыхалёгіі, вайсковай гісторыі і іншых дысцыплінах, а таксама кнігі «Выбор белорусского народа — прорыв в будущее» (2014).