Уладзімер Гадзяцкі
Уладзімер Уладзімеравіч Гадзяцкі | |
Род дзейнасьці | нагляд за выкананьнем права |
---|---|
Дата нараджэньня | 1967 |
Месца нараджэньня | СССР, УССР, Крымская вобласьць, Лепельскі раён, м. Джанкой |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | вышэйшая |
Месца вучобы | Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1988 год) |
Пасада | Старшыня КДК па Віцебскае вобласьці |
Час | 17 сакавіка 2020 |
Сайт | Старонка ў сеціве |
Уладзімер Уладзімеравіч Гадзяцкі[1] — Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці. Ён нарадзіўся ў 1967 годзе ў горадзе Джанкой Крымскае вобласьці. Вучыўся ў сярэдняе школе. Затым скончыў Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў у 1988 годзе. Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь скончыў у 2002 г. З 1988 г. служыў у Савецкім войску, а пасьля распаду СССР да 1998 г. праходзіў службу ва Ўзброеных Сілах Беларусі на камандных пасадах. Пасьля звальненьня ў запас з 1998 г. па 2004 г. рабіў у інспэкцыі па падатках і зборах па Першамайскім раёне г. Віцебска.
КДК
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 2004 г. па 2017 г. рабіў на пасадах у Камітэце дзяржкантролю:
- галоўны спэцыяліст,
- намесьнік начальніка ўправы,
- начальнік управы кантролю бюджэтна-фінансавай сфэры Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці.
З 2017 г. робіць на пасадзе першы намесьнік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці.
З 17 сакавіка 2020 году прызначаны на пасаду старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці.
Вучоба
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1988 год)
- Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2002год)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Начальнікі КДК РБ па Гомельскае вобласьці. КДК РБ. Праверана 1 траўня 2022 г.