Украінскае нацыянальнае аб’яднаньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Украінскае нацыянальнае аб’яднаньне
Українське національне об'єднання
Лідэр партыі Фёдар Рэвай
Дата заснаваньня 18 студзень 1939
Ідэалёгія украінскі нацыяналізм
Орган партыйнага друку «Нова Свобода»
Аґітацыйная брыґада «Карпацкае Сечы» аґітуе галасаваць на выбарах Сойму Карпацкае Ўкраіны за сьпіс УНА

Украінскае нацыянальнае аб’яднаньне (па-ўкраінску: Українське національне об'єднання) — палітычная арґанізацыя закарпацкіх украінцаў, што паўстала ў 1939 годзе і ўзяла ад Цэнтральнае Ўкраінскае Народнае Рады функцыю адстойваць інтарэсы ўкраінскага насельніцтва.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаванае 18 студзеня 1939 року ў Хусьце з прадстаўнікоў усіх тады існуючых украінскіх партыяў і ґрупаў, за выключэньнем камуністаў. 24 студзеня было названае цэнтральнае кіраўніцтва УНА. Старшынём аб’яднаньня стаў Фёдар Рэвай — старшыня Ўкраінскае Цэнтральнае Народнае Рады (УЦНР), намесьнікам старшыні — Міхайла Тулік, (пасьля — Юры Перавузьнік), ґенэральны сакратар — Андрэй Воран. Да складу галоўнага кіраўніцтва таксама ўвайшлі: сакратар Іван Рагач, рэдактар Васіль Ґрэнджа-Донскі, рэфэрэнт прапаґанды Ўладзімер Камарынскі, кантралёры Мікола Бабота ды Мікола Бандусяк. Апроч таго, беспасярэднімі чальцамі кіраўніцтва партыі УНА сталі: Аўґустын Штэфан, Міхайла Брашчайка, Ірына Нявіцкая, Стэпан Расоха, Юры Пазуханіч, Мікола Далінай, Стэпан Клачурак, Васіль Лар, Дзьмітро Німчук, Міхайла Марушчак, Дзьмітро Паповіч, Іван Клімпуш, Міхайла Гупалоўскі. Пачэсным старшынём УНА быў абраны Аўґустын Валошын. Краёвы сакратарыят (галоўны кіраўнік) партыі месьціўся ў месьце Хусьце.

27 студзеня кіраўніцтва аб’яднаньня сфармавала сьпіс кандыдатаў у кіраўнікі (дэпутаты) да Сойму Карпацкае Ўкраіны з 32 асобаў на чале з Аўґустынам Валошыным, усе зь якіх былі абраныя. Прэсавы орґан — штодзёньнік «Нова Свобода», рэдакцыю якога ачоліў пісьменьнік В. Ґрэнджа-Донскі[1][2]. Паводле падсумкаў выбараў партыя УНА атрымала масавую падтрымку ў насельніцтва — 92,4 %. Сумарна супраціўнікі партыі УНА ды ўкраінскага нацыянальна-дзяржаўнага вэктару розьвітку краю здабылі толькі 19 645 галасоў[3].

22 студзеня афіцыйны орґан Украінскага Нацыянальнага Аб’яднаньня «Нова Свобода» ў Львове зьмясьціў перадавы артыкул, у якім праінфармаваў пра стварэньне Прэзыдыюму УНА, ягоны склад ды характар дзейнасьці палітычнага аб’яднаньня. Сьцьверджвалася, што Прэзыдыюм УНА «будзе адыгрываць у Карпацкай Украіне такую ролю, як нацыянал-сацыялістычная партыя ў Нямеччыне, або фашыстоўская ў Італіі».

З акупацыяю Карпацкае Ўкраіны Каралеўствам Вугоршчына Ўкраінскае Нацыянальнае Аб’яднаньне спыніла дзейнасьць.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Енциклопедія Українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; Гол. ред. проф., д-р В.Кубійович. — Париж; Нью-Йорк; Львів: «Молоде життя», 1991-2003. (укр.)