Uzi
Uzi | |
---|---|
Uzi | |
Тып | Пісталет-кулямёт |
Краіна паходжаньня | Ізраіль |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Узіэль Галь |
Дата стварэньня | 1954 год |
Вытворца | Israel Military Industries |
Вытворчасьць | з 1954 года |
Характарыстыкі | |
Вага | 3,5 кг (Uzi без набойніка)
|
Даўжыня | 650/470 мм (Uzi, прыклад раскладзен/складзен)
|
Даўжыня ствала | * 260 мм
|
Патрон | 9×19 мм Para |
Прынцып дзеяньня | вольная засаўка |
Хуткастрэльнасьць | 600 ст/хв |
Пачатковая хуткасьць кулі: |
400 м/с
|
Прыцэльная далёкасьць |
200—250 м |
Від боясілкаваньня | скрынчаты набойнік на 25, 32, 40, 50, ці 62 набоя |
Прыцэл | адчынены |
Uzi (габр. עוזי) — сямейства пісталетаў-кулямётаў (ПК), якія выпускаюцца ізраільскім канцэрнам Israel Military Industries (IMI). Назва «Uzi» была дадзена ў гонар канструктара зброі Узіэля Галя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У першыя гады існаваньня дзяржавы Ізраіль войска маладой дзяржавы адчувала катастрафічны недахоп сучаснага і, што важней за ўсё, надзейнага стралковага ўзбраеньня.
Толькі што скончылася вайна за незалежнасьць, і ў войска, створанага літаральна падчас вайны, на ўзбраеньні была толькі тая зброя, якую атрымалася завезьці ў краіну нелегальна або ізноў жа нелегальна вырабіць у падпольных майстэрнях. Разнабой калібраў і сыстэм зброі быў фантастычным, але галоўнае — большая частка зброі была цалкам састарэлай.
Адным з найболей удалых узораў быў кампактны і надзейны пісталет-кулямёт Sa 23 чэхаславацкай вытворчасьці канструкцыі Я. Холечэка, які меў вельмі арыгінальную кампаноўку — набойнік устаўляўся, як у звычайным пісталеце, у дзяржальню, а затвор у крайнім пярэднім становішчы «набягаў» на ствол. Гэта быў першы ў сьвеце сэрыйны ПК, створаны па гэтай схеме, якая ў наступным атрымала вялікае распаўсюджваньне.
Калі ўрад Ізраілю прыняў рашэньне стварыць сваю зброю, простую ў вытворчасьці і эксплюатацыі, у конкурсе перамог праект маладога афіцэра Узіэля Галя, які і быў прыняты на ўзбраеньне ў 1954 годзе пад назвай «Узі». Гэты ПК пераняў чэхаславацкую канструкцыю, але стаў больш тэхналягічны і адаптаваны для ўмоў вайны ў пяшчанай пустыні (што выказалася ў наяўнасьці ў бакавінах затворнай скрынкі вялікіх кішэняў для адводу забруджваньняў).
Сам Галь вельмі не жадаў, каб зброя была названа яго імем, але яго просьбу аб гэтым праігнаравалі.
Упершыню «Uzi» выявіў сябе ў дзеяньнях падчас Суэцкага крызісу 1956 году. Менавіта тамака ён упершыню здабыў сусьветную славу, і менавіта з таго моманту пачалося яго трыюмфальнае шэсьце па сьвеце.
У Шасьцідзённай вайне 1967 году пяхота, узброеная «Узі», штурмавала сырыйскія ўмацаваньні на Галанскіх вышынях. Невялікія памеры і лёгкасьць перазарадкі зрабілі яго незаменным для штурму вузкіх і цесных бэтонавых бункераў.
На сёньняшні дзень «Узі» стаў адным з найболей масавых ПК ў сьвеце: па дадзеных канцэрна IMI, на канец 2001 году аб’ём продажаў пісталетаў-кулямётаў маркі «Узі» дасягнуў $2,5 млрд. Больш чым у 95 краінах сьвету «Узі» знаходзіцца на ўзбраеньні войскаў або органаў правапарадку.
У самім Ізраілі пісталеты-кулямёты «Узі» сёньня выкарыстоўваюцца ў асноўным у тылавых і дапаможных частках, паменшаныя і больш сучасныя варыянты складаюцца на ўзбраеньні войскаў спэцыяльнага прызначэньня.
На аснове «Узі» былі створаныя карабін з падоўжаным ствалом і пісталет без рэжыму аўтаматычнага агню. Яны прызначаліся ў асноўным для грамадзянскага рынку і па парамэтрах задавальнялі прынятым у ЗША патрабаваньням да грамадзянскай зброі.
Канструкцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У аснове пісталетаў-кулямётаў «Узі» ляжыць схема з вольным затворам: стральба вядзецца з адчыненага затвору. Стрэл адбываецца незадоўга да прыходу затвора ў крайняе пярэдняе становішча. У крайнім пярэднім становішчы затвор як бы затуляе сабой зьверху казённую частку ствала. Такая канструкцыя дазваляе трохі скараціць даўжыню зброі пры зададзенай даўжыні ствала.
Спускавы мэханізм забясьпечвае два рэжыму агню: адзінкавы і аўтаматычны. Засьцерагальнік, ён жа перакладнік рэжыму агню, разьмешчаны на левым баку зброі, поруч дзяржальні. На задняй частцы дзяржальні таксама разьмешчаны адмысловы засьцерагальнік, які дапускае стральбу толькі пры поўным ахопе дзяржальні рукой.
Складаны прыклад прымацаваны да стволавай скрыні ззаду. У асноўнай мадэлі прыклад складаецца ўніз, у больш кампактных мадыфікацый, такіх як «Mini-Uzi» і «Micro-Uzi», ён складваецца ўбок.
Пісталеты-кулямёты «Uzi» ужываюць стандартны патрон 9x19 мм Парабэлум. Існуюць набойнікі на 25, 32, 40 і 62 патроны.
Перазарадка «Uzi» па прынцыпе «рука знаходзіць руку» (дзяржальня зброі служыць таксама гарлавінай для набойніка) вельмі зручная, асабліва ў цёмны час сутак.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Micro Uzi
-
Uzi
-
Mini-Uzi
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Uzi — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |