Вуза (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Уза (рака)»)
Рака
Вуза
Uze river Gomel region 2018 july 1.jpg
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Беразоўкі
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 76 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,4 м³/с
Плошча басэйну 944 км²
Нахіл воднай паверхні 0,3 ‰

Вуза, Уза́ — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Буда-Кашалёўскім і Гомельскім раёнах. Даўжыня 76 км. Плошча вадазбору 944 км². Выдатак вады ў вусьці 3,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3‰.

На рацэ стаіць мястэчка Ўваравічы.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Беразоўкі Буда-Кашалёўскага раёну, вусьце на ўсходняй ускраіне вёскі Бабовічаў Гомельскага раёну. Рака цячэ Прыдняпроўскай нізінай.

Даліна трапэцападобная, шырыня яе 0,6—0,8 км, найбольшая 1,5 км. Абалона ў вярхоўі і ніжняй плыні адсутнічае, у сярэдняй частцы двухбаковая (шырыня 0,2—0,4 км, найбольшая 0,7 км), у разводзьдзе затапляецца вадой на глыбіню 0,3—0,8 м тэрмінам да 2 тыдняў. Рэчышча каналізаванае, шырыня яго ў верхняй плыні 5—8 м, у сярэдняй і ніжняй 10—15 м. Берагі стромкія, вышынёй 0,8—3,5 м, месцамі большыя.

Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, ледастаў 90 дзён. Веснавы крыгаход у пачатку 3-й дэкады сакавіка, сярэдняя працягласьць 11 дзён[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 373.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 373.