Удзельнік:Knedlik-Pod/Чэмбэрлен
Бабруйскі мастацкі музэй імя Георгія Паплаўскага | |
Філія | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
---|---|
Месцазнаходжаньне | [[Бабруйск]], Беларусь |
Адрас | вул. М. Горкага, 28 |
Велічыня калекцыі | 682 (2014) |
Створаны | 8 ліпеня 2009 (15 гадоў таму) |
Дырэктар | Сьвятлана Прывалава |
artbobruisk.museum.by |
Бабруйскі мастацкі музэй імя Георгія Паплаўскага — музэй выяўленчага мастацтва ў Бабруйску (Беларусь).
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музэй быў заснаваны 8 ліпеня 2009 году на базе «Выставачнай залы Бабруйска», якая вядзе сваю гісторыю з 1976 году, калі яе арганізаваў старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Саюза мастакоў БССР Сямён Абрамаў, які на працягу з 1976 па 1989 год быў яё дырэктарам. Памяшканьне выставачнай залы было самым буйным у Беларусі пасьля менскага Палаца мастацтва.
30 ліпеня 2012 году адбылося ўрачыстае адкрыцьцё музэя для наведвальнікаў пасьля рэканструкцыі памяшканьня[1]. Музэю было прысвоена імя знакамітага земляка, Народнага мастака Беларусі Георгія Паплаўскага.
Сёньня музэй мае 2 памяшканьні ў Бабруйску: мастацкая галерэя па вул. М. Горкага, 28 і выставачная зала па вул. Сацыялістычнай, 100.
Місія музэя — захаваньне для будучага пакаленьня твораў прафэсійных мастакоў, чыё жыцьцё і творчасьць былі зьвязаны з Бабруйскім краем.
Мастацкі фонд музэя пачаў фармавацца з 2004 году. Асноўнай экспазыцыяй на сёньняшні дзень зьяўляецца экспазыцыя твораў бабруйскіх мастакоў з 1960-х гадоў па 2016. На 2014 год колькасьць адзінак захоўваньня асноўнага фонду — 682. Найбольш адметныя калекцыі: сучасная мастацкая кераміка, графіка Георгія Паплаўскага, Людвіга Асецкага, Юрыя Нікіфарава, творы Валерыя Назарава (мастака-пастаноўшчыка кінафільма «Анастасія Слуцкая»), расейскага жывапісца Мікалая Давыдава, беларускіх жывапісцаў Паўла Масленікава, Эдуарда Белагурава, Леаніда Марчанкі, Максіма Калтыгіна, Уладзіміра Рубцова, Уладзіміра Дамарада і іншых.
Сярод маладых мастакоў, якія творы папоўнілі экспазыцыю музэя — Жанна Будэйка, Натальля Марчанка, Уладзімер Канцадайлаў, Алег Захарэвіч, Ірына Кустава, Марына Арасланава.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў экспазыцыі музэя прадстаўлена габеленам, батыкам і пано з скуры.
Музэй зьяўляецца арт-пляцоўкай да штогадовых міжнародных пленэрах па кераміцы ў Бабруйску «Арт-Жыжаль», якімі з 2003 году творча кіруе мастак-кераміст Валерый Калтыгін, старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.
У 2006 годзе жыхар Бабруйска Віталь Сакалоў перадаў у дар роднаму гораду калекцыю ўзораў мінэралаў і горных парод, якая зьяўляецца другой па велічыні ў Беларусі, пасьля той, што сабраная ў Музэі землязнаўства геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Экспанаты калекцыі папоўнілі дапаможны фонд музэя на 988 прадметаў. Значная іх частка прадстаўлена ў пастаяннай экспазыцыі «Жывапіс зямлі», якая адкрылася ў музэі ў чэрвені 2014 году[2].
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дырэктар Бабруйскага мастацкага музея Святлана Прывалава на фоне твораў Уладзіміра Рубцова
- СБ-Беларусь сегодня. Пятро Лодкін. «Каштоўны падарунак ад Майстра»
- Город художников, «столица керамики» и коллекция камней. Репортаж из Бобруйского художественного музея (рас.)
Катэгорыя:Культура Бабруйска Катэгорыя:Славутасці Бабруйска Катэгорыя:Музеі Магілёўскай вобласці