Перайсьці да зьместу

Тэхналогія (выдавецтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Тэхналёгія (выдавецтва)»)
Тэхналогія
Выява лягатыпу
Заснаваная 1988 год
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, вул. Ляўкова, д. 17
Ключавыя фігуры Вацлаў Багдановіч, Зьміцер Санько
Прадукцыя кнігі, мэдычнае абсталяваньне

Навуко́ва-вытво́рчая кампа́нія «Тэхнало́гія» — недзяржаўная арганізацыя, якая накіроўвае сваю дзейнасьць на стварэньне ў Беларусі рынкавых дачыненьняў і грамадзянскай супольнасьці. Выдавецтва заснавалі ў 1988 годзе. Выпускае пераважна даведнікі і навуковыя выданьні[1].

Асноўныя кірункі дзейнасьці — сувэнірная прадукцыя, кнігавыдавецкая (выданьне навуковай, навукова-папулярнай, даведкавай, навучальнай, вытворча-практычнай, мастацкай і рэклямнай літаратуры на мовах сьвету) і паліграфічная (выпуск кніг, брашур, блянкаў, візытовак, буклетаў, праспэктаў, грамат), продаж вырабаў мэдыцынскага прызначэньня і мэдыцынскай тэхнікі, аптовы гандаль[2].

Фірмовы знак «Тэхналогіі» створаны на аснове старадаўняй гравюры «Крылаты цмок» (з трактату беларускага навукоўца XVII стагодзьдзя Казімера Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна зь якіх — канструкцыя шматступеневай ракеты.

  1. ^ Уладзя Тацянчык (18 лістапада 2003) Кнігі, якіх чакаюць чытачы Культура. Зьвязда, № 288 (24972). Праверана 16 траўня 2012 г.
  2. ^ Тэхналогія(недаступная спасылка) Камунікат

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]