Тэрэза ад Езуса
Тэрэза ад Езуса | |
Сьвятая | |
---|---|
Нарадзілася | 28 сакавіка 1515[1] |
Памерла | 15 кастрычніка 1582[1] (67 гадоў) |
Дзень памяці | 15 кастрычніка[2] |
Тэрэ́са Са́нчэс-дэ-Сэпэ́да й Аўма́да (па-гішпанску: Teresa Sánchez de Cepeda y Ahumada) больш вядомая як сьвятая Тэрэза ад Езуса (па-гішпанску: Teresa de Jesús), сьвятая Тэрэза з Авілі (па-гішпанску: Teresa de Ávila), сьвятая Тэрэза Вялікая альбо сьвятая Тэрэза Гішпанская (28 сакавіка 1515 — 4 кастрычніка 1582) — гішпанская законьніца, містычная паэтка, доктарка касьцёлу, рэфарматарка закону кармэлітак, заснавальніца ордэна «босых» кармэлітак, каталіцкая сьвятая.
Каталіцкая царква прылічае яе да Дактароў Касьцёлу. Лічыцца адным з лепшых пісьменьнікаў гішпанскага залатога веку і першай гішпанскай пісьменьніцай.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьвятая Тэрэза была бэатыфікаваная ў 1614 годзе Папам Паўлам V і кананізаваная ў 1622 годзе Папам Грыгорыюсам XV. У 1970 годзе была прылічана Папам Паўлам VI да ліку доктароў касьцёлу, і стала (разам з Кацярынай Сіенскай) першай жанчынай, што была ўганаравана гэтым тытулам.
Дзень яе памяці адзначаецца каталіцкай Царквой 15 кастрычніка. Тэрэза з Авілі — адна з двух галоўных сьвятых заступнікаў Гішпаніі разам з апосталам Якавам. Уклад Сьвятой Тэрэзы ў разьвіцьцё кармэліцкай духоўнасьці, каталіцкай багаслоўскай думкі і гішпанскай літаратуры лічыцца надзвычайным.
У гонар сьвятой Тэрэзы названы старадаўні дэсэрт іспанскай кухні — жаўткі сьвятой Тэрэзы, цэнтрам вытворчасьці якога зьяўляецца горад Авіля.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Аўтабіяграфія» (ці, у іншых перакладах, «Маё жыцьцё» ці «Кніга пра маё жыцьцё») (La vida, 1562—1565)
- «Дасканалы шлях» або " шлях да дасканаласьці "(Camino de Perfección, 1562—1564)
- "Разважаньні на песьню песьняў "(Meditaciones sobre los Cantares, 1567)
- "Кніга падстаў "(Libro de las Fundaciones, 1573—1582)
- «Унутраны замак» (El Castillo Interior, іншая назва las Moradas, 1577)
Таксама Тэрэзы зьяўляецца аўтаркай некалькі невялікіх павучальных твораў, каля 40 вершаў і мноства лістоў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б BeWeB
- ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 30.