Перайсьці да зьместу

Тэрмомэтар супору

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тэрмо́мэтар супо́ру — прыстасаваньне для вымярэньня тэмпэратуры, прынцып дзеяньня якога заснаваны на залежнасьці электрычнага супору рэчываў ад тэмпэратуры. Для вырабу тэрмомэтраў супору звычайна выкарыстоўваюць мэталы (плятыну, медзь) або паўправаднікі.

Тэрмомэтры супору выкарыстоўваюць разам з лагомэтрамі, вымяральнымі мастамі, нармуючымі пераўтваральнікамі, з дапамогай якіх непасрэдна вымяраюць супор, які ўтварае тэрмомэтар супору.

Тэрмомэтар супору з мэталу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэталы, якія выкарыстоўваюцца ў тэрмомэтрах супору, павінны адпаведаць шэрагу патрабаваньняў: не акісьляцца, добра ўзнаўляць значэньне электрычнага супору ў інтэрвале рабочых тэмпэратур, як мага больш зьмяняць свай супор пры зьмяненьні тэмпэратуры.

Найлепш гэтым патрабаваньням адпавядаюць медзь і плятына.

У прамысловасьці тэрмомэтры супору з мэтала звычайна градуіруюць наступным чынам: лічба, якая паказвае значэньне электрычнага супору гэтага тэрмомэтра пры 0 °C, і літара, якая паказвае мэтал, зь якага зроблены гэты тэрмомэтар супору. Напрыклад: 10М, 50П.

Медныя тэрмомэтры супору

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выкарыстоўваюцца для вымэрэньня тэмпэратур у дыяпазоне ад −50 °C да +200 °C. Залежнасьць супору ад тэмпэратуры ў дадзеным дыяпазоне лінейна:

дзе

Плятынавыя тэрмомэтры супору

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выкарыстоўваюцца для вымэрэньня тэмпэратур у дыяпазоне ад −260 °C да +1100 °C. Залежнасьць супору ад тэмпэратуры мае складаны характар, і ў дыяпазоне ад 0 да 650 выражаецца праз формулу:

дзе  

Паўправадніковыя тэрмомэтры супору

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выкарыстоўваюцца для вымярэньня нізкіх тэмпэратур (да 100 К).

Электрычны супор паўправаднікоў пры павышэньні тэмпэратуры, у адрозьненьне ад мэталаў, паніжаецца. Залежнасьць тэмпэратуры ад супору мае нелінейны характар.

Перавагі тэрмомэтраў супору

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Высокая дакладнасьць вымярэньняў (звычайна каля ±1 °C)
  • Высокая надзейнасьць пры выкарыстаньні 4-правадной схемы вымярэньняў

Недахопы тэрмомэтраў супору

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Нізкі дыяпазон вымярэньняў (у параўнаньні з тэрмапарамі)
  • Ня могуць вымяраць высокія тэмпэратуры (у параўнаньні з тэрмапарамі)

Табліца супораў некаторых тэрмістараў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
супор у Омах (Ω)
Тэмпэратура
у °C
Pt100 Pt1000 па-нямецку: PTC па-нямецку: NTC NTC NTC NTC NTC
Typ: 404 Typ: 501 Typ: 201 Typ: 101 Typ: 102 Typ: 103 Typ: 104 Typ: 105
−50 80,31 803,1 1032
−45 82,29 822,9 1084
−40 84,27 842,7 1135 50475
−35 86,25 862,5 1191 36405
−30 88,22 882,2 1246 26550
−25 90,19 901,9 1306 26083 19560
−20 92,16 921,6 1366 19414 14560
−15 94,12 941,2 1430 14596 10943
−10 96,09 960,9 1493 11066 8299
−5 98,04 980,4 1561 31389 8466
0 100,00 1000,0 1628 23868 6536
5 101,95 1019,5 1700 18299 5078
10 103,90 1039,0 1771 14130 3986
15 105,85 1058,5 1847 10998
20 107,79 1077,9 1922 8618
25 109,73 1097,3 2000 6800 15000
30 111,67 1116,7 2080 5401 11933
35 113,61 1136,1 2162 4317 9522
40 115,54 1155,4 2244 3471 7657
45 117,47 1174,7 2330 6194
50 119,40 1194,0 2415 5039
55 121,32 1213,2 2505 4299 27475
60 123,24 1232,4 2595 3756 22590
65 125,16 1251,6 2689 18668
70 127,07 1270,7 2782 15052
75 128,98 1289,8 2880 12932
80 130,89 1308,9 2977 10837
85 132,80 1328,0 3079 9121
90 134,70 1347,0 3180 7708
95 136,60 1366,0 3285 6539
100 138,50 1385,0 3390
105 140,39 1403,9
110 142,29 1422,9
150 157,31 1573,1
200 175,84 1758,4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрмомэтар супорусховішча мультымэдыйных матэрыялаў