Тын Лучын
| Тын Лучын | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 16 жніўня 1999[1] (26 гадоў) | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Нэксэ Нашыцэ | |
| Нумар | 41 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2016—2017 | Замэт[d] | |
| 2017—2018 | Заграб | |
| 2018—2019 | Замэт[d] | |
| 2019—2021 | Адэмар Леон[d] | |
| 2021—2024 | Вісла | |
| 2024— | Нэксэ Нашыцэ | |
| Зборныя | ||
| 2021— | Харватыя | |
Тын Лучын (па-харвацку: Tin Lučin; нар. 16 жніўня 1999 году) — харвацкі гандбаліст клюбу «Нэксэ» і нацыянальнай зборнай Харватыі. Выступае на пазыцыі левага гульнёвага гульца. Ягоны малодшы брат Фран таксама гандбаліст, які займае пазыцыю брамніка[2].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лучын займаўся гандболам у акадэміях двух рыекаўскіх клюбаў, як то «Замэт» і «Козала». Дэбютаваў у прафэсійным спорце ў складзе клюбу «Замэт», калі зьявіўся на пляцоўцы матчу харвацкай Прэм’ер-лігі ў сэзоне 2016—2017 гадоў. У 2017 годзе далучыўся да складу чэмпіёна краіны клюбу «Заграб», зь якім гандбаліст сьвяткаваў перамогу ў чэмпіянаце і кубку краіны ў 2018 годзе. Потым вярнуўся ў «Замэт». У 2019 годзе харват стаў гульцом клюбу «Адэмар» з гішпанскай Лігі Асабаль[3]. У 2021 годзе склаў працоўную дамову з польскім клюбам «Вісла»[4]. З плоцкім клюбам здабываў Кубак Польшчы ў 2022 і 2023 гадах. Пасьля сэзону 2023—2024 гадоў харват пакінуў польскі клюб[5], вярнуўшыся на радзму.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://sprwislaplock.pl/player/tin-lucin/
- ^ «Fran Lučin potpisao za Vojvodinu!» Rukometni Žurnal.
- ^ «Ademar pretende el fichaje del central internacional croata Tin Lucin». Mundo Deportivo.
- ^ «Wisla Plock: Zwei Verlängerungen und ein neuer kroatischer Spielmacher»(недаступная спасылка). Handballworld.
- ^ «Tin Lucin odchodzi z ORLEN Wisły Płock». SPR Wisła Płock.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1999 годзе
- Нарадзіліся ў Харватыі
- Гандбалісты клюбу «Нэксэ» Нашыцэ
- Гандбалісты клюбу «Замэт» Рыека
- Гандбалісты клюбу «Заграб»
- Гандбалісты клюбу «Адэмар» Леон
- Гандбалісты клюбу «Вісла» Плоцк
- Гандбалісты зборнай Харватыі
- Харвацкія гандбалісты
- Харвацкія гандбалісты і гандбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году