Тымур Сафін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Тымур Сафін (2015 год)

Тымур Марсэлевіч Сафін (па-татарску: Тимур Марсель улы Сафин; нар. 4 жніўня 1992 году) — расейскі фэхтавальшчык на рапірах, трохразовы чэмпіён Эўропы, прызэр чэмпіянатаў сьвету, Эўропы і Эўрапейскіх гульняў. Алімпійскі чэмпіён у камандных спаборніцтвах у рапіры (2016), бронзавы прызэр Гульняў XXXI Алімпіяды ў асабістых спаборніцтвах у рапіры, заслужаны майстар спорту Расеі[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1992 годе ў Ташкенце ў татарскай сям’і[2], пераехаў у Расею, ад 1998 году заняўся фэхтаваньнем[3]. Сябра юнацкай (2008), нацыянальнай (2012) зборнай каманды Расеі па фэхтаваньні. Майстар спорту Расеі (2007), майстар спорту Расеі міжнароднага клясу (2012) па фэхтаваньні[4].

Выхаванец СДЮСШАР № 19 (першы трэнэр — Фарыт Яватавіч Арсланаў, В. В. Нагімаў); рэспубліканскай школы-інтэрнату спартовага профілю № 5, трэнэры — Ліра Рымаўна Грушына (Хісматуліна) і Руслан Рафікавіч Насібулін.

У 2014 годзе скончыў Башкірскі інстытут фізычнай культуры[4].

Выступае за клюб СДЮСШАР № 19, горад Уфа.

Спартыўныя рэзультаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найлепшыя рэзультаты ў кар’еры
  • Чэмпіянат Эўропы 2014 — 3 месца (каманда)
  • Першынства Сьвету 2012 сярод юніёраў — 1 месца (асабісты залік), 2 месца (камандны залік)
  • Першынства Эўропы 2012 сярод юніёраў — 2 месца (камандны залік)
  • Чэмпіянат Эўропы для спартсьменаў да 23 гадоў — 1 месца (асабісты і камандны залікі)
  • Кубак Расеі 2010 — 1 месца (камандны залік)
  • Чэмпіянат Расеі 2014 — 1 месца (асабісты залік), 2 месца (камандны залік)

У 2011 годзе заваяваў бронзовы мэдаль на чэмпіянаце Эўропы сярод спартсьменаў маладзейшых за 23 гады (у Казані)[5]. У 2013 годзе ён выйграў тытул на чэмпіянаце Эўропы U23 сярод спартсьменаў маладзейшых за 23 гады (у Торуні). На чэмпіянаце сьвету па фэхтаваньні 2014 году ў Казані ў індывідуальным заліку Сафін заваяваў бронзавы мэдаль. У 2015 годзе на Эўрапейскіх гульнях у Баку Сафін заваяваў бронзавы мэдаль у складзе расейскай каманды. У чэрвені 2016 году Сафін перамог на чэмпіянаце Эўропы ў Торуні як у індывідуальным заліку, так і ў складзе расейскай каманды. У жніўні 2016 году ў паўфінале адзінага конкурса на Алімпійских гульнях у Рыю-дэ-Жанэйру ён саступіў будучаму алімпійскаму чэмпіёну Даніеле Гароцца з Італіі, барацьбу за бронзу Сафін выйграў супраць брытанца Рычарда Круза. У камандным спаборніцтве зборная Расеі атрымала перамогу над французамі. У 2017 годзе Сафін заваяваў срэбныя мэдалі на чэмпіянаце Эўропы ў Тбілісі як у індывідуальным заліку, так і ў складзе каманды, у адзіночным фінале саступіў Даніеле Гароцца, каманда прайграла французам. На чэмпіянаце сьвету ў Лейпцыгу ён вызначыўся ў адзіночным спаборніцтве ў 1/8 фіналу. Расейская каманда прайграла бой за бронзавы мэдаль супраць французаў. Перамог у камандным заліку ў складзе каманды Расеі на чэмпіянаце Эўропы ў сэрбскім Нові Садзе (чэрвень 2018). На чэмпіянаце сьвету, якт праходзіў у ліпені 2018 году ў кітайскім Вусі стаў бронзавым мэдалістам у складзе каманды Расеі.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ордэн Сяброўства (25 жніўня 2016 году) — за высокія спартовыя дасягненьні на Гульнях XXXI Алімпіяды 2016 году ў горадзе Рыю-дэ-Жанэйру (Бразылія), праяўленыя волю да перамогі і мэтанакіраванасьць[6].
  • Мэдаль "За працоўную доблесць" (2016)
  • Ганаровы знак "Выбітны спартсмен Башкартастану" (2014)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]