Ту-22
Ту-22 | |
---|---|
Апісаньне | |
Прызначэньне | Далёкі ракетаносяц-бамбавік |
Павозка, чал. | 3 |
Першы палёт | 7 верасьня 1959 |
Пачатак эксплюатацыі | 1962 |
Вытворца | КБ ім. Тупалева |
Памеры | |
Даўжыня | 41,6 м |
Размах крылаў | 23,6 м |
Вышыня | 10 м |
Плошча крылаў | 162 м² |
Маса | |
Пусты | ? кг |
Падрыхтаваны | 96000 кг |
Макс. узлётная | 94000 кг |
Сілавая ўсталёўка | |
Рухавікі | ТРД РД-7М |
Цяга (магутнасьць) | 2×16000 кгс |
Характарыстыкі | |
Макс. хуткасьць | 1640 км/г |
Баявы радыюс | 1300 км |
Далёкасьць палёту | 5500 км |
Практычная столь | 13500 м |
Хуткапад'ёмнасьць | ? м/мін |
Узбраеньне | |
Ракета Х-22
Абарончае ўзбраеньне: Гармата Р-23 (23 мм) |
Ту-22 (па клясыфікацыі НАТО — Blinder) — савецкі далёкі звышгукавы бамбавік канструкцыі КБ Тупалева, прызначаны на замену бамбавіка Ту-16.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Самалёт Ту-22 распрацоўваўся ў якасьці замены бамбавіка Ту-16. Працоўнае праектаваньне Ту-22 (праект «105») КБ Тупалева пачало 15 жніўня 1955 году і ўжо да жніўня 1957 году, была завершаная пабудова плянёра першага прататыпу. Да лета 1958 году на прататып былі ўсталяваныя рухавікі і пачаліся статычныя выпрабаваньні. 21 чэрвеня 1958 году самалёт «105» (павозка лётчыка-выпрабавальніка Ю. Т. Алашэева) зьдзейсьніў свой першы палёт.
З 1957 году раўналежна з распрацоўкай праекту «105» пачаліся працы па другім прататыпе — «105А». У гэтай машыне меркавалася сур’ёзныя зьмены ў пляне аэрадынамікі (у праектаваньні ўжылі «правіла плошчаў»). Менавіта гэты прататып і стаў у наступстве самалётам Ту-22.
Сэрыйная вытворчасьць Ту-22 працягвалася да сьнежня 1969 году. Усяго было выраблена 311 самалётаў гэтага тыпу ўсіх мадыфікацыяў.
Баявое ўжываньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Угандыйска-танзанійская вайна (1978—1979; ВПС Лібіі)
- Чадзка-лібійскі канфлікт (1981—1987; ВПС Лібіі)
- Вайна ў Ірацкім Курдыстане (1961—1975; ВПС Іраку)
- Ірана-ірацкая вайна (1980—1988; ВПС Іраку)
- Аўганска-савецкая вайна (1979—1989; ВПС СССР)
Мадыфікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ту-22Б — першапачатковы варыянт самалёта, абсталяваны толькі свабоднападальнымі бомбамі
- Ту-22Р/РД/РК/РДК — самалёт, які сумяшчаў у сабе ўласьцівасьці бамбавіка і выведніка
- Ту-22РДМ — удасканалены варыянт Ту-22РДК, 1980
- Ту-22П/ПД — самалёт, абсталяваны сродкамі радыёэлектроннай выведкі
- Ту-22К/КД — ракетаносяц, 1965 год нясе ракеты тыпу КХ-22 «Вясёлка»
- Ту-22КП/ККД — удасканалены варыянт Ту-22ПД, 1968
- Ту-22У/ВУД — трэніравальны самалёт
Ту-22М, нягледзячы на падобнае пазначэньне, зьяўляецца асобным тыпам, мелым мала агульнага з Ту-22.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ту-22 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў