Перайсьці да зьместу

Кіляграм-сіла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кгс»)

Кіляграм-сіла (кгс, kgf) — адзінка вымярэньня сілы. Вызначаецца як сіла, дзейсная на цела масай у 1 кіляграм пад узьдзеяньнем стандартнага паскарэньня вольнага падзеньня. У сыстэме МКГСС уваходзіла ў лік асноўных адзінак.

Кіляграм-сіла зручная тым, што вага атрымліваецца лікава роўнай масе, таму чалавеку лёгка прадставіць, напрыклад, што такое сіла 5 кгс.

1 кгс = 9,80665 ньютанаў
1 Н ≈ 0,10197162 кгс

Радзей ужываюцца кратныя адзінкі:

  • тона-сіла: 1 тс = 103 кгс = 9806,65 Н
  • грам-сіла: 1 гс = 10−3 кгс = 9,80665×10−3 Н

Раней кіляграм-сілу пазначалі кГ (kG), у адрозненьне ад кіляграма-масы — кг (kg); аналягічна, грам-сілу пазначалі Г (G), а грам-масу — г (g).