Перайсьці да зьместу

Трэмля (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Трэмля
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Раманішчы
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 80 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,92 м³/с
Плошча басэйну 769 км²
Нахіл воднай паверхні 0,3 ‰

Трэ́мля — рака ў Гомельскай вобласьці Беларусі, левы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 80 км. Плошча вадазбору 769 км². Выдатак вады ў вусьці 2,92 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3‰.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца на паўднёвым усходзе ад вёскі Раманішчы Рудабельскага раёну, цячэ Каленкавіцкім, Петрыкаўскім і Мазырскім раёнамі пераважна ўсходняй ускраінай нізіны Прыпяцкае Палесьсе. Вусьце ў межах Мазырскага раёну, за 2,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Міхнавічы Каленкавіцкага раёну.

Даліна невыразная, абалона двухбаковая. Рэчышча ад вытоку на працягу 73,5 км каналізаванае.

Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, веснавое разводзьдзе ў канцы 2-й дэкады сакавіка, працягласьць 92 дні[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 368
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 368
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971