Тры таўстуны (фільм)
| Тры таўстуны | |
| па-расейску: Три толстяка | |
| Жанр | казка, прыгоды |
|---|---|
| Рэжысэр | Аляксей Баталаў, Іосіф Шапіра |
| Сцэнарыст | Аляксей Баталаў, Міхаіл Альшэўскі |
| Заснаваны на | Тры таўстуны |
| У ролях | Ліна Бракнітэ — Суок, Пеця Арцем’еў — Наступнік Туцьці, Аляксей Баталаў — Цыбул, Валянцін Нікулін — Доктар Гаспар, Рына Зялёная — Цёцечка Ганімед, Раман Філіпаў — Збраяр Праспэра, і іншыя. |
| Кампазытар | Мікалай Сідзельнікаў |
| Апэратар | |
| Вытворчасьць | Ленфільм, СССР |
| Дата выхаду | 1966 |
| Працягласьць | 85 хвілін |
| Краіна | СССР |
| Мова | расейская |
| Старонка на IMDb | |
«Тры таўстуны» (па-расейску: Три толстяка) — савецкі мастацкі фільм–казка па аднайменнай аповесьці Юрыя Алешы рэжысэра Аляксея Баталава. Баталаў сам сыграў адну з галоўных роляў фільма — гімнаста Цыбула.
Рэжысэрская трактоўка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У фільме захавана агульная канва сюжэту, аднак маюцца і адрозьненьні. Напрыклад, лялька наступніка Туцьці была сапсаваная не гвардэйцамі, а генэралам Караскай (вобраз самаго Караскі ў кнізе адсутнічае). Былі зьмененыя і абставіны згубленьня лялькі доктарам. У фільме Туцьці адразу здагадаўся, што Суок — жывая, але не выдае яе, бо ён рады пагутарыць з жывым дзіцём. У кнізе Туцьці не здагадваецца пра падмену да самага фіналу. Лінія з вучоным Тубам, стваральнікам лялькі, выключана — Суок адразу знаходзіць у зьвярынцы Праспэра. Сцэна пакараньня кардынальна адрозьніваецца ад напісанай у кнізе. Пераапрануты гвардэйцам Цыбул выкраў сякеру ката, каб зацягнуць час. Наступнік Туцьці, які ў адрозьненьне ад кнігі, ня быў усыплёны, умяшаўся і патрабаваў прыпыніць кару, але быў паранены генэралам Караскам, такім чынам паставіўшым сябе і супраць афіцыйнай улады. У фільме Таўстуны неаднаразова называюцца «Іх Вялікасьцямі». Іх далейшы лёс невядомы, хаця фінал фільму заканчваецца поўнай перамогай народу.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |