Вэнэцыянская затока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 45°19′ пн. ш. 13°0′ у. д. / 45.317° пн. ш. 13° у. д. / 45.317; 13

Вэнэцыянская затока
Краіны вадазбору
Найб. глыбіня 100 м

Вэнэцыянская затока (па-італьянску: Golfo di Venezia, па-харвацку: Beneški zaliv) — затока у паўночнай частцы Адрыятычнага мора паміж дэльтай ракі По ў паўночнай Італіі і паўвостравам Істрыя ў Харватыі. Абмывае берагі Італіі, Славеніі і Харватыі. У старажытнасьці затока была паўднёвым канчаткам Бурштынавай дарогі. Сваю назву вадаём атрымаў у той час, калі Вэнэцыянская рэспубліка была на піку сваёй магутнасьці. У той час гэтая дзяржава ахоплівала большую частку паўночнай часткі Адрыятычнага мора.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярэдняя глыбіня затокі скаладае 34 мэтры. У яго ўпадаюць рэкі Тальямэнта, П’ява, Адыджэ і Брэнта. Галоўнымі гарадамі, якія ляжаць на ейным узьбярэжжы, зьяўляюцца Вэнэцыя, Трыест, Копэр, К’ёджа і Пула.