Трыглаў (нацыянальны парк)
катэгорыя II (нацыянальны парк) паводле МСАП | |
Гара Трыглаў | |
Разьмяшчэньне | Славенія |
---|---|
Каардынаты | 46°22′59″ пн. ш. 13°50′59″ у. д. / 46.38306° пн. ш. 13.84972° у. д.Каардынаты: 46°22′59″ пн. ш. 13°50′59″ у. д. / 46.38306° пн. ш. 13.84972° у. д. |
Плошча | 839,81 км² |
Заснаваны | 1981 |
Афіцыйны сайт | |
Трыглаў (па-славенску: Triglav) — адзіны нацыянальны парк Славеніі. У яго склад уваходзіць гара Трыглаў, якая зьяўляецца нацыянальным сымбалям краіны, яе навакольле, у тым ліку горнае плято Мэжакла.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вяршыня знаходзіцца ў самым цэнтры парку. Трыглаў зьяўляецца водападзелам паміж басэйнамі Адрыятычнага і Чорнага мора; ручаі, што сьцякаюць зь яго заходніх і паўночных схілаў, належаць да басэйну Сочы, а ўсходнія і паўднёвыя схілы належаць да басэйну Савы.
Акрамя вяршыні самым характэрным месцам парка лічыцца даліна Трыглаўскіх азёраў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя прапановы па захадам, накіраваным на захаваньне біясфэры Трыглаў, зьявіліся ў 1908 годзе. У 1924 годзе ў ваколіцах Трыглаўскіх азёраў была ўтворана прыродаахоўная зона плошчай 14 км².
У 1961 годзе зона была пашырана да 20 км² і была пераназваная ў «Трыглаўскі нацыянальны парк», аднак яна не адпавядала статусу нацыянальнага парку з-за невялікай тэрыторыі і слабых мер па абароне прыроды парку.
Толькі ў 1981 годзе была праведзена поўная рэарганізацыя парку, які пашырыўся амаль у 40 разоў да 838 км² і стаў, нарэшце, цалкам адпавядаць свайму статусу.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт Архіўная копія ад 2006-02-02 г.