Трохфазная сыстэма электрасілкаваньня
Трохфазная сістэма электрасілкаваньня — прыватны выпадак шматфазных сыстэм электрычных ланцугоў, у якіх дзейнічаюць створаныя агульнай крыніцай сінусаідальнай ЭРС аднолькавай частаты, ссунутыя адзін адносна другога ў часе на вызначаны фазавы кут. Такім чынам, кожная такая ЭРС знаходзіцца ў сваёй фазе перыядычнага працэсу, таму часта завецца проста фазай. Таксама «фазамі» завуць праваднікі — носьбіты гэтых ЭРС. У трохфазных сыстэмах кут зруху роўны 120 градусаў. Фазныя праваднікі пазначаюцца лацінскімі літарамі L з лічбавым азначнікам 1…3, альбо A, B і C.
Распаўсюджаныя пазначэньні фазных правадоў:
Расея, EC (вышэй 1000 В) | Расея, ЕС (ніжэй 1000 В) | Нямеччына | Данія |
---|---|---|---|
А | L1 | U1 | R |
B | L2 | V1 | S |
C | L3 | W1 | T |
Значны ўнёсак у разьвіцьцё трохфазных сыстэм зрабіў М. В. Даліва-Дабравольскі, які правёў шэраг экспэрыментаў з індукцыйным электрарухавіком і выявіў шэраг пераваг трохфазнай сыстэмы ў дачыненьні да да іншых сыстэм.
Перавагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эканамічнасьць.
- Эканамічнасьць перадачы электраэнэргіі на значныя адлегласьці.
- У параўнаньні з сыстэмамі з вялікім лікам фаз эканамічнасьць выяўляецца ў неабходнасьці меншага ліку лінейных праваднікоў, што зніжае выдаткі на токаправодныя матэрыялы.
- Невялікая матэрыялаёмістасьць 3-фазных трансфарматараў.
- Ураўнаважанасьць сыстэмы. Гэтая ўласцівасьць з'яўляецца адным з найважных, бо ў неўраўнаважанай сыстэме ўзнікае нераўнамерная мэханічная нагрузка на энэргагенэруючую ўстаноўку, што значна зьніжае тэрмін яе службы.
- Магчымасьць простага атрыманьня кругавога варочаючагася магнітнага поля, неабходнага для працы электрычнага рухавіка і шэрагу іншых электратэхнічных прылад. Рухавікі 3-фазнага току (асынхронныя і сынхронныя) уладкованыя прасьцей, чым рухавікі нязьменнага току, адно- або 2-фазныя, і маюць высокія паказчыкі эканамічнасьці.
- Магчымасьць атрыманьня ў адной усталёўцы двух працоўных напружаньняў — фазнага і лінейнага, і двух узроўняў магутнасьці пры злучэнні на «зорку» або «трыкутнік».
Дзякуючы гэтым перавагам трохфазныя сістэмы найболей распаўсюджаныя ў сучаснай электраэнэргэтыцы.
Схемы злучэньняў трохфазных ланцугоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зорка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зоркай завецца такое злучэньне, калі канцы фаз абмотак гэнэратара (G) злучаюць у адну агульную кропку, званую нэйтральнай кропкай або нэйтралью. Канцы фаз абмотак прымача (M) таксама злучаюць у агульную кропку.
Правады, якія злучаюць пачаткі фаз гэнэратара і прымача, завуцца лінейнымі. Провад, які злучае дзьве нэўтралі, завецца нэйтральным.
Трохфазны ланцуг, мелы нэйтральны провад, завецца чатырохправодным. Калі нэйтральнага провада няма — трохправодны.
Калі супрацівы Za, Zb, Zc прымача роўныя паміж сабой, то такую нагрузку завуць сімэтрычнай.
Суадносіны паміж лінейнымі і фазнымі токамі і высілкамі.
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напруга паміж лінейным провадам і нэйтралью (Ua, Ub, Uc) завецца фазнай. Напруга паміж двума лінейнымі правадамі(UAB, UBC, UCA) завецца лінейнай. Для злучэньня абмотак зоркай, пры сімэтрычнай нагрузцы, справядліва суадносіны паміж лінейнымі і фазнымі токамі і напружаньнямі:
Наступствы адгараньня (абрыву) нулявога провада ў трохфазных сетках
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры сімэтрычнай нагрузцы ў трохфазнай сыстэме сілкаваннье спажыўца фазнай напругай магчыма нават пры адсутнаьсці нэйтральнага провада. Аднак, калі нагрузка на фазе не з'яўляецца строга сімэтрычнай, наяўнасьць нэйтральнага провада абавязкова. Пры яго абрыве або значным павелічэньні супраціву (дрэнным кантакце) адбываецца так званы «перакос фаз», у выніку якога падлучаная нагрузка, разьлічаная на фазную напругу, можа апынуцца пад адвольнай напругай у дыяпазоне ад нуля да лінейнага (пэўнае значэньне залежыць ад разьмеркаваньня нагрузкі па фазах у момант абрыву нулявога провада). Гэта часьцяком зьяўляецца прычынай выхаду са строю бытавой электронікі у кватэрных дамах. Бо супраціў спажыўца застаецца канстантай, то паводле закону Ома пры ўзрастаньні напругі, сіла току, якая будзе мець месца ў спажыўца, апынецца значна больш максімальна дапушчальнага значэньня, што і выкліча згараньне і (або) выхад са строю сілкуемага электраабсталяваньня.
Часам адгараньне (абрыў) нулявога провада на падстанцыі можа з'явіцца прычынай пажару ў кватэрах.
Праблема гарамонік, кратных трэцяй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сучасная тэхніка ўсё часьцей абсталёўваецца імпульснымі сеткавымі крыніцамі сілкаваньня. Імпульсная крыніца без карэктара каэфіцыента магутнасьці спажывае ток вузкімі імпульсамі зблізку піка сінусоіды сілкавальнай напругі, у момант зарада кандэнсатара ўваходнага выпрамніка. Вялікая колькасьць такіх крыніц сілкаваньня ў электра-сетцы стварае падвышаны ток трэцяй гармонікі сілкавальнай напругі. Токі гарамонік, кратных трэцяй, замест узаемнага кампэнсаваньня, матэматычна сумуюцца ў нэйтральным правадніку (нават пры сімэтрычным размеркаваньні нагрузкі) і могуць прывесьці да яго перагрузкі нават без перавышэньня дапушчальнай магутнасьці спажываньня па фазах. Такая праблема існуе, у прыватнасьці, у офісных будынках з вялікай колькасьцю адначасова працуючай аргтэхнікі.
Існуючыя ўсталёўкі кампэнсаваньня рэактыўнай магутнасьці не здольныя вырашыць дадзеную праблему, бо паніжэньне каэфіцыента магутнасьці ў сетках з перавагай імпульсных крыніц сілкаваньня не звязана з занясеньнем рэактыўнай састаўляючай, а абумоўленае нелінейнасьцю спажываньня току.
Рашэньнем праблемы трэцяй гармонікі зьяўляецца ўжываньне карэктара каэфіцыенту магутнасьці (пасіўнага або актыўнага) у складзе схемы вырабляных імпульсных крыніц сілкаваньня[1][2].
Трыкутнік
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трыкутнік — такое злучэньне, калі канец першай фазы злучаецца з пачаткам другой фазы, канец другой фазы з пачаткам трэцяй, а канец трэцяй фазы злучаецца з пачаткам першай.
Суадносіны паміж лінейнымі і фазнымі токамі і напружаньнямі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Для злучэньня абмотак трыкутнікам, пры сімэтрычнай нагрузцы, справядлівы суадносіны паміж лінейнымі і фазнымі токамі і напружаньнямі:
Распаўсюджаныя стандарты напружаньняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]РФ і СНД | Краіны ЭЗ | Італія | ЗША | |
---|---|---|---|---|
Напруга
(фазная/лінейная) |
220/380 | 230/400 | 240/420 | 127/220 |
Частата | 50 Гц | 50 Гц | 50 Гц | 60 Гц |
Маркіроўка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праваднікі, прыналежныя розным фазам, маркіруюцца асобным колерам. Гэта робіцца для большай прастаты ў абслугоўваньні, мантажы і рамонце электратэхнічнага абсталяваньня. У розных краінах маркіроўка ланцугоў адрозніваецца.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трохфазная сыстэма электрасілкаваньня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў |