Перайсьці да зьместу

Трдзельнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трдзельнік на кірмашы ў Левачы
Выпяканьне трдзельнікаў

Трдзельнік (па-славацку: trdelník) або скаліцкі трдзельнік (славац. skalický trdelník) — традыцыйная славацкая страва, салодкая выпечка, якая паходзіць з рэгіёну Загор’е. Вырабляецца з абкручанага вакол кія цеста, пасмажанага на грылі і пасыпанага цукрам, зьмяшаным з арэхамі й карыцай.

Славацкі трдзельнік — першая славацкая страва, якая атрымала абарончы геаграфічны статус(en) Эўразьвязу. Такую назву могуць мець толькі трдзельнікі, вырабленыя на тэрыторыі раёнаў Скаліца і Сэніца, абмежаваным рэкамі Морава, Цепліца і Міява і мяжой з Чэхіяй.

Прыгатаваньне трдзельніка ў раёне Скаліцы вядомае ўжо з пачатку XIX стагодзьдзя. Граф Ёжэф Гвадані(hu), адстаўны вугорскі генэрал, які быў паэтам і філёзафам, жыў у Скаліцы ў канцы XVIII стагодзьдзя. З сабою ён прывёз рэцэпт трдзельніка зь Сяміградзьдзя і значна яго зьмяніў. Ягоная страва стала вядомая пад назвай скаліцкі трдзельнік.

У цяперашні час трдзельнік — вельмі папулярная салодкая выпечка па ўсёй Славаччыне, а таксама ў Чэхіі. Карыстаецца папулярнасьцю падчас кірмашоў і фэстаў. Прадаецца таксама ў Вугоршчыне і ў іншых рэгіёнах пражываньня этнічных вугорцаў (напрыклад, у Ваяводзіне).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]