Тлушчы
Выгляд
(Перанакіравана з «Тлусты алей»)
Тлушчы́[1] (трыгліцэры́ды) — арганічныя рэчывы, вытворныя ад гліцэрыну ды вышэйшых карбонавых квасаў.
У жывых арганізмах выконваюць структурную ды энэргетычную ролю: зьяўляюцца асноўным кампанэнтам клеткавай мэмбраны й запасаюцца ў якасьці энэргіі ў тлушчовых клетках. Разам з вугляводамі ды бялкамі, тлучшы — ёсьць адным з найгалоўных кампанэнтаў харчаваньня. Вадкія тлушчы расьліннага паходжаньня звычайна называюць масламі альбо алеям.
Склад тлушчоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тлучшы ўтрымліваюць у сваім складзе насычаныя албо ненасычаныя вышэйшыя карбонавыя квасы.
Насычаныя квасы:
- стэарынавы (C17H35COOH)
- маргарынавы (C16H33COOH)
- пальмэтынавы (C15H31COOH)
Ненасычаныя квасы:
- ліналенавы (C17H29COOH, 3 двайная сувязі)
- алеінавы (C17H33COOH, 1 двайная сувязь)
- ліноліевы (C17H31COOH, 2 двыйныя сувязі)