Тацяна Бірыч
Тацяна Васільеўна Бірыч (10 студзеня 1905, Лошніца — 26 лютага 1993[1]) — беларуская лекарка, афтальмалягіня.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сям’і настаўніка і акушэркі. Вучылася ў роднай Лошніцы. Адзін год працавала там жа настаўніцай. У 1923-1928 гадах па пуцёўцы камсамола вучылася на мэдыцынскім факультэце БДУ (спэцыялізавалася ў лячэньні хвароб вачэй). У справе, якой прысьвяціла ўсё жыцьцё, дамаглася значных посьпехаў, першай апрабіравала новыя мэтады лячэньня, што дало магчымасьць вярнуць зрок многім тысячам хворых.
У 1948 годзе абараніла доктарскую дысэртацыю, была ўдастоена званьня заслужанага ўрача Беларусі. У 1964 годзе атрымала званьне «Заслужаны дзеяч навукі БССР».
Вяла актыўную грамадзкую работу: неаднаразова выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР, была дэлегатам ХХ зьезда КПСС, 25 год узначальвала Рэспубліканскае навуковае таварыства афтальмолягаў Беларусі, была членам Прэзыдыюма праўленьня Ўсесаюзнага таварыства афтальмолягаў СССР, членам праўленьня Рэспубліканскага таварыства савецка-чэхаславацкай дружбы.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1974 годзе ёй прысвоілі званьне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджана ордэнамі і мэдалямі.
Сям'я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дачка Тамара.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]4 лістапада 2005 году ў вёсцы Лошніца ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта мэмарыяльная дошка ў гонар славутай зямлячкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхась Мацельскі, Іван Белы, Вольга Вальгуцкая, Гоман Барысаўшчыны, Старажытнае мястэчка — Лошніца(недаступная спасылка)